Ураджай сёлета будзе не горшы

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка здзейсніў рабочую паездку ў Мінскую вобласць. Кіраўнік дзяржавы наведаў прадпрыемства «Азярыцкі-Агра» Смалявіцкага раёна.

Прэзідэнту было даложана аб ходзе веснавых палявых работ, якія масава вядуцца цяпер у сельскагаспадарчых арганізацыях. Пасеяна ўжо 82 працэнты ранніх яравых. У краіне пачалі сяўбу ўсіх культур — ільну, цукровых буракоў, кукурузы, пасадку бульбы. Паводле слоў намесніка прэм’ер-міністра Міхаіла Русага, азімыя збожжавыя культуры выйшлі з зімоўкі здавальняюча. Крыху цяжэйшая сітуацыя з азімым рапсам: з-за мала- снежнай зімы значная частка пасеваў пашкоджана. У сувязі з гэтым неабходна да 25 красавіка пасеяць яравы рапс на плошчы 90 тыс. га. Увогуле чакаецца, што дзякуючы наяўнасці ўсіх рэсурсаў, выкананню тэхналогій, Беларусь у гэтым годзе атрымае ўраджай не меншы, чым раней, як адзначыў Міхаіл Русы.

Падчас рабочай паездкі Прэзідэнт азнаёміўся з арганізацыяй пасадкі бульбы і сяўбы кармавых культур у сельгаспрадпрыемстве «Азярыцкі-Агра», а таксама наведаў малочнатаварную ферму «Задомля» гэтай гаспадаркі. Кіраў-ніку дзяржавы было даложана пра будаў-ніцтва і тэхнічнае аснашчэнне МТФ. Аляксандр Лукашэнка азнаёміўся з сучаснымі тэхналагічнымі працэсамі вытворчасці малака на ферме. Акрамя таго, Прэзідэнту былі прадстаўлены вынікі работы жывёлагадоўчай галіны краіны, а таксама Мінскай вобласці і Смалявіцкага раёна. Кіраўніку дзяржавы далажылі аб выкананні яго даручэнняў па будаўніцтве сучасных жывёлагадоўчых комплексаў па вытворчасці малака. Так, па стане на 1 сакавіка ў краіне ўведзена ў эксплуатацыю 1029 малочнатаварных ферм.

Размова вялася таксама і пра перспектывы развіцця аграрнага сектара. Прэзідэнт лічыць, што, акрамя аграгарадкоў, трэба вызначыць у якасці перспектыўных 3-5 вёсак. Імі могуць быць былыя цэнтры аб’яднаных гаспадарак. Неабходная інфраструктура там ёсць. На незанятых участках можна будаваць жыллё. «Нам трэба для вяскоўцаў рабіць танныя дамы, — сказаў кіраўнік дзяржавы. — Такім чынам мы можам такія вёсачкі нанава забудаваць і пасяліць туды людзей. Нам патрэбны перспектыўныя аграгарадкі плюс такія вёскі, куды людзі пойдуць жыць. Трэба ў кожным раёне мець такую карту». «Калі мы страцім вёску, то страцім краіну», — рэзюмаваў Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнт таксама азнаёміўся з інфраструктурай аздараўленчага цэнтра «Сасновая» і ўвогуле застаўся задаволены тым, як тут падышлі да арганізацыі адпачынку. Аздараўленчы цэнтр «Сасновая» прадпрыемства «Азярыцкі-Агра» пабудаваны за кошт сродкаў Белаграпрамбанка, які падтрымлівае развіццё аграэкатурызму. Як далажыў Прэзідэнту старшыня праўлення Белаграпрамбанка Анатоль Лысюк, у іх установе прынята рашэнне пра тое, што суб’екты аграэкатурызму, якія паспяхова рэалізавалі адзін праект, могуць звярнуцца па падтрымку паўторна, каб пашырыць пералік прадастаўляемых паслуг, павысіць якасць.

Аляксандр Лукашэнка выказаў меркаванне, што ў краіне неабходна развіваць сетку беларускай кухні. «Мне здаецца, яна была б нармальнай. Каб там былі стравы, якія мы ядзім, і ў любым горадзе. Па-першае, і сабекошт быў бы невысокі, і лю-дзям даступна, і сетка была б нармальная», — адзначыў кіраўнік дзяржавы.

БелТА.

 


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.