Вахта ўраджаю-2015

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

трактор весной

Згодна з аператыўнымі  звесткамі райсельгасхарчу, у сельгаспрадпрыемствах Нясвіжчыны яравыя культуры па стане на 7 красавіка пасеяны на плошчы 8223 га, што складае 32,2 % ад неабходнага. 46 % сваёй плошчы засеялі хлебаробы ААТ “Нясвіжскія Астроўкі”, 48 % — ААТ “Новае жыццё”, 57 % — РУП “Доследная навуковая станцыя па цукровых бураках”. У фізічным вымярэнні гэта  работа выканана на большай  плошчы ў “Новым жыцці” — 844 га, ЗАТ “1 Мая” — 835 га, ААТ “Лань-Нясвіж” — 809 га, ААТ “Нясвіжскі  райаграсэрвіс” — 744 га.

Збожжавыя і зернебабовыя пасеяны на плошчы 7778 га, або 93 % ад плана. Паспяхова “закрылі” збожжавы клін “Нясвіжскія Астроўкі”, СВК “Агракамбінат Сноў”, “Новае жыццё”, “Лань-Нясвіж”, СВК “Гарадзея”, эксперыментальная база “Свеклавічная”.

Пад яравую сяўбу ў раёне падрыхтавана 9143 га глебы, што складае 36 % да плана. У тым ліку 68 % — у ААТ “Грыцкевічы”, 59 % — у доследнай навуковай станцыі па цукровых бураках, 48 % — у “Новым жыцці”, 46 % — у “Нясвіжскіх Астроўках”.

Шматгадовыя травы падкормлены азотам на 1422 гектарах (46 %). Завершана гэта работа ў “Снове”, “Новым жыцці” і Нясвіжскай сортавыпрабавальнай станцыі. Сенажаці і пашы атрымалі азот на 2222 га (21 %). На ўсёй плошчы ўгнаенні рассеялі ў “Гарадзеі” і сортавыпрабавальнай станцыі.

Арганічных угнаенняў пад яравую сяўбу ўнесена 655832 тоны. Найбольшыя аб’ёмы работы выкананы ў СВК “Агракамбінат Сноў” — унесена 135477 т, ААТ “Нясвіжскі райаграсэрвіс” — 76664 т, СВК “Гарадзея” — 63100 тон.

“НН”.

 


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.