З уласных падворкаў

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  • 2
  •  
  •  
  •  

Лепшыя малаказдатчыкі раёна Ніна Зізіка (у цэнтры), Наталля Васільева (справа) і Зоя Васіляўскене

Лепшыя малаказдатчыкі раёна Ніна Зізіка (у цэнтры), Наталля Васільева (справа) і Зоя Васіляўскене

Як мы паведамлялі, у Грыцкевічах адбылося ўшанаванне пераможцаў штогадовага раённага спаборніцтва па выкананні заданняў па закупках сельскагаспадарчай прадукцыі ў насельніцтва.

Ва ўтульнай зале ў па-дамашняму цёплай атмасферы героі дня прымалі віншаванні ад першага намесніка старшыні Нясвіжскага райвыканкама Анатоля Драгаўца, галоўнага спецыяліста раённага Савета дэпутатаў Аляксандра Карнюшкіна, кіраўніцтва сельвыканкамаў.

Старшыня Казлоўскага сельвыканкама Алег Яраш і адна з лепшых малаказдатчыкаў сельсавета Іна Скрыба

Старшыня Казлоўскага сельвыканкама Алег Яраш і адна з лепшых малаказдатчыкаў сельсавета Іна Скрыба

Пераможцам  па закупе малака ў насельніцтва сярод пасялковага і сельскіх выканаўчых камітэтаў стаў Сейлавіцкі сельскі выканаўчы камітэт (старшыня — Васіль Чычко), у якім было сабрана 678,3 тоны. На другім і трэцім месцах — адпаведна Казлоўскі (старшыня Алег Яраш) і Сноўскі (старшыня Галіна Карпей) сельскія выканаўчыя камітэты. Сярод сель-скагаспадарчых і іншых арганізацый, якія здзяйснялі закуп малака ў насельніцтва, прысуджана адно прызавое месца — ААТ “Нясвіжскія Астроўкі” (дырэктар Людміла Гутнік).  Сярод работнікаў сельскагаспадарчых і іншых арганізацый, якія вялі закуп малака ў насельніцтва, лепшай стала Анжаліка Сухаверх з  вёскі        Затур,я Сейлавіцкага сельвыканкама, якая сабрала 505,3 тоны, другое месца — у несвіжаніна Станіслава Кубянькевіча і трэцяе — у Наталлі Васільевай з вёскі Гусакі Казлоўскага сельвыканкама.

Узнагароду ад Ланскага сельвыканкама атрымаў лепшы малаказборшчык сельсавета Леанід Літвін

Узнагароду ад Ланскага сельвыканкама атрымаў лепшы малаказборшчык сельсавета Леанід Літвін

Дарэчы, Наталля Паўлаўна не толькі добры малаказборшчык, але і выдатная гаспадыня — у асабістым спаборніцтве па продажы дзяржаве малака з уласнага падворка яна заняла прызавое другое месца, саступіўшы толькі пастаяннаму пераможцу Юрыю Зізіку з вёскі Саска Ліпка Нясвіжскага сельвыканкама, які здаў амаль 34,9 т малака за год. Трэцяй  стала Зоя Васіляўскене з Новых Навасёлак Сейлавіцкага сельвыканкама. Усе гэтыя гаспадары рэалізавалі летась дзяржаве з уласных падворкаў больш за 10  тон малака кожны.

У раённым спаборніцтве за дасягненне найвышэйшых паказчыкаў па закупе маладняку буйной рагатай жывёлы ў насельніцтва перамагло ААТ “Юшавічы” (дырэктар Алег Вінаград), якое закупіла 65 галоў, другое месца — у СВК “Гарадзея” (старшыня Мікалай Салавей) і трэцяе — у ААТ “Новае жыццё” (дырэктар Андрэй Ратомскі).

Для ўдзельнікаў святочнага  мерапрыемства спявае работнік ААТ «Грыцкевічы» Ілья Антановіч

Для ўдзельнікаў святочнага
мерапрыемства спявае работнік ААТ «Грыцкевічы» Ілья Антановіч

Шмат прыефмных уражанняў падарылі ўдзельнікам святочнага  мерапрыемства пявунні ансамбля “Суседзі” Грыцкевіцкага СДК

Шмат прыефмных уражанняў падарылі ўдзельнікам святочнага
мерапрыемства пявунні ансамбля “Суседзі” Грыцкевіцкага СДК

За дасягненне найвышэйшых паказчыкаў у раённым спаборніцтве па закупе сельскагаспадарчай прадукцыі ў насель-ніцтва, такой, як бульба, гародніна, плады і ягады, прысуджана адно прызавое месца па бульбе — абасобленаму структурнаму падраздзяленню вытворчага цэха “Сноўскі крухмальны завод” ААТ “Мінск Крышталь” (начальнік вытворчага цэха Васіль Раманенка), адно прызавое месца па гародніне — Нясвіжскаму райспажыўтаварыству (старшыня Аляксандр Гарачкоўскі) і адно прызавое месца па пладах і ягадах — ААТ “Гарадзейскі цукровы камбінат” (дырэктар Міхаіл Крыштаповіч).

Добры, прыўзняты настрой усім    удзельнікам святочнага мерапрыемства дапамог стварыць ансамбль песні “Суседзі” Грыцкевіцкага сельскага Дома культуры пад кіраўніцтвам Юрыя Кабяка.

Соф’я ЛЮБАНЕЦ.

Фота Святланы ПОЛЬСКАЙ.

 


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  • 2
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.