За раялем — маладосць і талент

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

DL4A1737

У камернай зале Нясвіжскай дзіцячай школы мастацтваў адбыўся канцэрт маладога, але вельмі таленавітага піяніста Арцёма Шаплыкі.

Ён нарадзіўся ў Салігорску, дзе і атрымаў музычную адукацыю ў мясцовай музычнай школе ў класе выкладчыка А.Г. Бельскай, працягнуў навучанне ў Рэспубліканскім музычным каледжы пры Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі ў класе заслужанага артыста Рэспублікі Беларусь, прафесара Ю.М. Гільдзюка, а зараз з’яўляецца магістрантам Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі ў класе гэтага ж выкладчыка і сам дае ўрокі фартэпіяна ў музычнай школе №10 г. Мінска, вядзе актыўную канцэртную дзейнасць.

Яшчэ ў 2002 г. Арцём Шаплыка стаў лаўрэатам I прэміі міжнароднага конкурсу юных піяністаў імя І.А. Цвятаевай у Мінску, у 2004 г. —  міжнароднага конкурсу «Klaviermusic» ў Вільнюсе, у 2008 г. — VII адкрытага рэспубліканскага фартэпіяннага конкурсу «Творчая моладзь — XXI веку» ў намінацыі «выкананне канцэрта з аркестрам» у Мінску, ІІ прэміі — у XIII міжнародным конкурсе імя М. Юдзінай у Санкт-Пецярбургу ў намінацыі “фартэпіяна сола” ў 2012 г.

У выкананні піяніста прагучалі такія славутыя творы, як саната Людвіга ван Бетховена №17, песні “Баркарола” і “Лясны цар” прадстаўніка рамантызму ў музыцы Франца Шуберта ў транскрыпцыі для фартэпіяна Феранца Ліста, “Лодка ў акіяне” і “Ранішняя песня камедыянта” кампазітара-імпрэсіяніста Морыса Равеля. Дзякуючы выдатнаму выкананню і вельмі цікавым каментарыям самога музыканта, слухачы атрымалі цудоўную магчымасць акунуцца ў розныя музычныя плыні, пашырыць свой кругагляд і паглыбіць разуменне музыкі як мастацтва, якое, як універсальная мова,      аб’ядноўвае душы людзей.

Соф’я ЛЮБАНЕЦ.

Фота Святланы ПОЛЬСКАЙ.

 


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.