ЗА СУПРАЦОЎНІЦТВА

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

президент

Наша краіна вельмі зацікаўлена ў тым, каб больш цесна супрацоўнічаць з Захадам па шэрагу напрамкаў.

Аб гэтым заявіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з еўракамісарам па еўрапейскай палітыцы суседства і перамовах аб пашырэнні ЕС Ёханесам Ханам.

Кіраўнік беларускай дзяржавы звярнуў увагу на тое, што ў Беларусі і ЕС апошнім часам разгарнуўся інтэнсіўны дыялог, з’явіліся новыя напрамкі і інтарэсы двухбаковага ўзаемадзеяння.

У прыватнасці, Беларусь зацікаўлена ў больш цесным супрацоўніцтве з Еўрапейскім саюзам у галіне тэхналогій, перш за ўсё грамадзянскага прызначэння, у развіцці эканамічных кантактаў. На думку беларускага лідара, эканоміка павінна быць фундаментам любых адносін і супрацоўніцтва. Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што вельмі актуалізаваны апошнім часам такі напрамак, як бяспека, асабліва ва ўсходнім рэгіёне Еўропы. Акрамя таго, важным з’яўляецца ўзаемадзеянне па спыненні трансгранічнай злачыннасці. Прэзідэнт падкрэсліў, што Беларусь уносіць значны ўклад у барацьбу з пранікненнем наркотыкаў, ядзерных рэчываў на тэрыторыю Еўропы.

БелТА.


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.