Завітайце ў “Хутарок Вясельны”

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Сімвалічную чырвоную стужку пераразаюць дырэктар прыватнага ўнітарнага прадпрыемства “Сладов” Ала Доўнар, старшыня Нясвіжскага райвыканкама Іван Крупко і намеснік старшыні райвыканкама Людміла Мядзведзева

Сімвалічную чырвоную стужку пераразаюць дырэктар прыватнага ўнітарнага прадпрыемства “Сладов” Ала Доўнар, старшыня Нясвіжскага райвыканкама Іван Крупко і намеснік старшыні райвыканкама Людміла Мядзведзева

Пасля амаль 20-гадовага прастою ў цэнтры Рудаўкі знайшоў новае прымяненне будынак былога пункта бытавога абслугоўвання насельніцтва. Цяпер тут размясцілася прыгожае, утульнае, умяшчальнае кафэ “Хутарок Вясельны”. У аўторак адбылося яго ўрачыстае адкрыццё з удзелам старшыні Нясвіжскага райвыканкама Івана Крупко. Звяртаючыся да прысутных, ён адзначыў, што падобныя ўстановы заўсёды патрэбны, і ўлада ў сваю чаргу з задавальненнем падтрымае прыватную ініцыятыву, накіраваную на карысць  людзей.

— Немалаважна і тое, — сказаў Іван Іванавіч, — што старадаўні будынак канца ХІХ стагоддзя набыў новае жыццё і зараз упрыгожвае цэнтральную частку вёскі Рудаўка.

Як зазначыла гаспадыня новай установы Ала Доўнар, усе работы былі праведзены даволі хутка — за год — уласнымі сіламі прыватнага ўнітарнага прадпрыемства “Сладов”.

DSC02523 DSC02526 DSC02530

Адметнасць новага кафэ ў шэрагу іншых устаноў грамадскага харчавання ў тым, што яно разлічана на правядзенне вяселляў, юбі-леяў і іншых урачыстасцей. Акрамя таго, уладальнікі “Хутарка” гатовы абслугоўваць і вялікія турыстычныя групы, якія з надыходам сезону будуць прыбываць у Нясвіж. Для таго, каб наведвальнікам было прыемна ў ім знаходзіцца, зроблена ўсё магчымае: мінскім дызайнерам прадуманы інтэр’ер у  пастэльных танах, зроблена падлога з падагрэвам, для гасцей прапануюцца стравы еўрапейскай і нацыянальнай кухні, якія будуць гатавацца на навейшым абсталяванні, усім хопіць месца ў прыгожай танцавальнай зале і ў прасторным дворыку, а за бяспекай удзельнікаў урачыстасцей будзе сачыць сістэма відэаназірання.

Адным словам, ёсць усе падставы спадзявацца, што “Хутарок Вясельны”  стане адным з самых любімых месцаў для несвіжан і гасцей горада, дзе можна будзе правесці незабыўнае свята!

Дзмітрый ЯШЧАНКА.


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.