Змагарам Юрцаўскага падполля

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

70 лет

Светлай памяці брата

 Аркадзія Стэфанавіча Клюева

 

 

Архіўная даведка

Аркадзь Стэфанавіч Клюеў, 1925 года нараджэння, з ліпеня 1941 года па 15 мая 1942 года прымаў удзел у дзейнасці        Аршанскага партыйна-камсамольскага падполля Віцебскай вобласці ў складзе групы пасёлка Юрцава, з 15 мая 1942 года па 18 лістапада 1942 года лічыўся радавым партызанам атрада імя С.М. Кірава 1-й Заслонаўскай брыгады гэтай вобласці. А.С. Клюеў  загінуў у баі з фашысцкімі захопнікамі 18 лістапада 1942 года.

 

 

Служылі Радзіме пад гнётам

Фашысцкай праклятай арды,

Сцякалі крывёю і потам

У тыя цяжкія гады.

 

Ды верылі ў Дзень Перамогі,

Чакалі, як Бога, яе,

Фашыстам збіваючы рогі,

І тым, хто былі не свае.

 

Сягоння ў музеях Айчыны

Іх справы жывуць тых часоў,

І тых, дасягнуў хто вышыняў,

І тых, хто з вайны не прыйшоў.

 

Вёска Лагі

Вядомая партызаншчынай

У час, ад бамбёжак глухі,

Жыве і цяпер на Аршаншчыне

Прыгожая вёска Лагі.

 

Там зброю і мужнасць кавалі

Змаганцы — у горне вайны,

Трывалі, дзе танкі палалі

І трэскаліся валуны.

 

Пра славу не думаў Заслонаў,

Калі гартаваў свой атрад,

Калі падрываў эшалоны —

І ў вёску вяртаўся назад.

 

Хадзіў ўначы на жалезку

І брат мой старэйшы тады.

Я ведаю, недзе на ўзлеску

Упаў ён, зусім малады.

 

Такая ўжо доля зямная:

Стаў родным куток мне другі,

Ды часта цябе ўспамінаю,

Аршанская вёска Лагі.

Міхась САЗОНЧЫК.


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.