“Зямля бацькоў – зямля святая!”

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Кіраўнік справамі Нясвіжскага  сельскага выканкама Алена Цвірко віншуе ветэрана Вялікай Айчыннай вайны  Уладзіміра Пятровіча Чурылу

Кіраўнік справамі Нясвіжскага сельскага выканкама Алена Цвірко віншуе ветэрана Вялікай Айчыннай вайны
Уладзіміра Пятровіча Чурылу

Пад такой узнёслай назвай у мінулую суботу ў былым сельскім Доме культуры прайшло свята вёскі Саска Ліпка.  Кіраўнік справамі Нясвіжскага  сельскага выканкама Алена Цвірко, якая адкрыла мерапрыемства, ад усёй душы павіншавала яго ўдзельнікаў, а далей ініцыятыву ў свае рукі ўзялі артысты і мастацкія калектывы Карцэвіцкага сельскага дома культуры.

Як вядома, вёска вам — не горад,

Няма трамваяў і рэкламы не гараць.

Але, здаецца, тут яскравей свецяць зоры

І салаўёў вясною не суняць.

Маё сяло, мая аснова,

Ласкавым словам хочацца назваць.

Народ умее цёплым  словам

Аб ім ўсім сэрцам расказаць…

Пасля гэтых вершаваных радкоў вядучыя паведалі аб гісторыі сваёй вёскі, якой, дарэчы, амаль пяцьсот гадоў. Расказалі, што ў Саскай Ліпцы жывуць прыгожыя і працавітыя людзі, якія ўмеюць і чалавека з дарогі прывеціць, і ў  хату запрасіць, і сустрэць гасцінна.

Намеснік дырэктара па сельскай гаспадарцы ААТ “Нясвіжскі  райаграсэрвіс” Уладзімір Куратнік узнагароджвае ветэрана  працы Яўгенію Высоцкую

Намеснік дырэктара па сельскай гаспадарцы ААТ “Нясвіжскі
райаграсэрвіс” Уладзімір Куратнік узнагароджвае ветэрана
працы Яўгенію Высоцкую

Людміла Грашчанка ў гэты дзень атрымала ўзнагароду  за лепшае падвор’е

Людміла Грашчанка ў гэты дзень атрымала ўзнагароду
за лепшае падвор’е

Яны — гонар і слава нашай зямлі. Лёс вёскі не быў простым. Асабліва ў 1941 — 1945 гг., калі ўся наша краіна ўстала на барацьбу з нямецка-фашысцкімі захопнікамі. З гэтай вёскі пайшлі на фронт больш за 50 чалавек. 23 не вярнуліся. Са сцэны прагучалі прозвішчы ўсіх, хто загінуў, і тых, хто вярнуўся да мірнай працы. На сённяшні дзень у вёсцы застаўся толькі адзін ветэран Вялікай Айчыннай вайны — Уладзімір Пятровіч Чурыла. Ва ўрачыстай абстаноўцы, напярэдадні 70-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне, яму падзякавалі за наша мірнае жыццё, за жыццё  ўнукаў і праўнукаў, за чыстае неба.

З цікавасцю слухалі саскаліпкаўцы выступленне намесніка дырэктара па сельскай гаспадарцы ААТ “Нясвіжскі райаграсэрвіс” Уладзіміра Куратніка, які расказаў пра ветэранаў і былых перадавікоў сельскагаспадарчай вытворчасці. Шмат год адпрацавала галоўным  заатэхнікам калгаса “Радзіма” Леаніла Антонаўна  Махалік. Пачынала працоўны шлях звеннявой па вырошчванні льну, затым стала перадавой даяркай. Працавала загадчыцай фермы, а калі атрымала адукацыю, была назначана на пасаду галоўнага заатэхніка.Узнагароджана ордэнам Працоўнай славы ІІІ ступені, шматлікімі дыпломамі, граматамі.

Маленькія жыхары вёскі знаёмяцца  з работамі народных майстроў- аднавяскоўцаў

Маленькія жыхары вёскі знаёмяцца
з работамі народных майстроў-
аднавяскоўцаў

На сцэне — дзіцячая вакальная група “Домісолька”  дэманструе шалі ручной работы Станіславы Вальчык

На сцэне — дзіцячая вакальная група “Домісолька”
дэманструе шалі ручной работы Станіславы Вальчык

Свята адчувалася нават на пляцоўцы  ў цэнтры вёскі

Свята адчувалася нават на пляцоўцы
ў цэнтры вёскі

Добрасумленным аграномам працавала на палетках калгаса Алена Вікенцьеўна Баркоўская.  Шчыры, адкрыты чалавек. За сваю працу ўзнагароджана  медалямі  “За трудовое отличие”, “За заслуги в народном хозяйстве”, “За доблестный труд”. Была пераможцай сацыяліс-тычнага спаборніцтва ў 73, 75 і 76-м гадах. Неаднаразова ёй прысвойвалі званне “Ударник коммунистического труда”. Удзельнічала ў выставах дасягненняў народнай гаспадаркі СССР у 66 ,67, 71-м гадах.

У той дзень шмат цёплых слоў было сказана пра доўгажыхароў вёскі, паважаных землякоў, мясцовых майстроў і ўмельцаў, пра маленькіх жыхароў і вясельныя святы, лепшыя падвор’і, мнагадзетныя сем’і і многае-многае іншае.

Цудоўны настрой дарылі ўдзельнікам свята дзіцячая вакальная група “Домісолька” Карцэвіцкага  СДК, вакальная група “Вдохновение” Сейлавіц-кага СК (кіраўнік Святлана Туміловіч), вядучыя Маргарыта Маслава і Кацярына Владыка, удзельнікі канцэртнай праграмы Станіслава  Вальчык, Юрый Шумейка, Ксенія Грамыка, Вольга Крыўко і іншыя.

У свяце ўдзельнічаў  Дзмітрый Яшчанка.

 


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.