Гучалі “Песні Перамогі”

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Спявае мужчынская вакальная група  хору ветэранаў працы “Аптымісты”

Спявае мужчынская вакальная група
хору ветэранаў працы “Аптымісты”

Адным са святочных мерапрыемстваў, што праходзілі 9 Мая ў гарадскім парку, быў гала-канцэрт пераможцаў фестывалю-конкурсу “Песні Перамогі”, у якім спаборнічалі ў вакальным майстэрстве аматары спеваў ад 32 да 80 гадоў.

Ва ўзроставай катэгорыі 32 — 40 гадоў першае месца было прысуджана Алене Хлебавец з Лысіцкага ВПК д/с -СШ, другое — Кацярыне Мартос з Завітанскага СКБ, у катэгорыі 41 — 55 гадоў перамаглі Генадзь Таратута з СШ №4 г. Нясвіжа, Аляксандр Герасімовіч з Навасёлкаўскага СЦК, дуэт Святланы Максімавай і Таццяны Краўцовай з Аношкаўскай СШ, на другім месцы — Уладзімір Парэйка з цэнтра дзіцячай творчасці Нясвіжскага раёна, Таццяна Шкода з Салтанаўшчынскага ВПК д/с-СШ, на трэцім — Міхаіл Гуцько з Лявонавіцкага СДК і Павел Ялковіч з Аношкаўскага ВПК д/с-СШ. У катэгорыі 56 — 65 гадоў журы аддало першае месца Станіславе Вальчык з Карцэвіцкай СШ і квартэту ў  складзе Сяргея Калеснікава, Валянціны Шарапы, Ядзвігі Брытвіч і Таццяны Краўцовай з Аношкаўскага СДК, другое месца — у Яўгеніі Петручэня з РУ “Нясвіжрайгаз”,  трэцяе — у Наталлі Федзічкінай з Лявонавіцкага СДК. І ў катэгорыі 76 — 80 гадоў першае месца раздзялілі ансамбль песні “Элегія” РЦК, мужчынская вакальная група хору ветэранаў працы “Аптымісты” і Барыс Вятлугін з РЦК. На другім месцы — хор ветэранаў працы “Аптымісты”, на   трэцім — дуэт у складзе Барыса Вятлугіна і Міхаіла Сарычава з РЦК.

За пранікнёнае выкананне песні “Мой милый, если б не было войны” несвіжанцы Яўгеніі Петручэня было прысу-джана другое месца ва ўзроставай катэгорыі 56 — 65 гадоў

За пранікнёнае выкананне песні “Мой милый, если б не было войны” несвіжанцы Яўгеніі Петручэня было прысу-джана другое месца ва ўзроставай катэгорыі 56 — 65 гадоў

Старшыня РК прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі Людміла Крупец уручае ўзнагароду за другое месца ў катэгорыі 41 — 55 гадоў Таццяне Шкода

Старшыня РК прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі Людміла Крупец уручае ўзнагароду за другое месца ў катэгорыі 41 — 55 гадоў Таццяне Шкода

Падзякі і грашовыя ўзнагароджванні за патрыятычнае выхаванне моладзі атрымалі кіраўнік ансамбля песні “Элегія” Тамара Прыгун — ад аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама — і кіраўнік хору ветэранаў працы “Аптымісты” Ірына Латушка — ад Нясвіжскага дзяржаўнага каледжа імя Якуба Коласа.

Пасля гала-кацэрта пераможцаў і прызёраў фестывалю-конкурсу “Песні Перамогі” ўзнагароджанне яго ўдзельнікаў правялі старшыня раённага аб,яднання прафсаюзаў Міхаіл Жыгуноў, старшыня РК прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі Людміла Крупец, старшыня РК прафсаюза работнікаў культуры Ніна Бяганская.

Узнагароджанне з матэрыяльным заахвочваннем стала магчымым дзякуючы дапамозе прафсаюзных арганізацый работнікаў культуры, адукацыі і навукі, дзяржаўных устаноў  аграпрамысловага комплексу, а таксама Нясвіжскага плем-прадпрыемства і РУ “Нясвіжрайгаз”.

“НН”.


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.