Гаспадаркі раёна працягваюць трэці ўкос траў. Згодна з аператыўнымі данымі райсельгасхарчу, па стане на 31 жніўня ўсяго іх скошана 5513 га. Найбольш — у СВК “Агракамбінат Сноў” (1633 га), у ААТ “Гарадзея” (1005 га). У абедзвюх гаспадарках яны і ўбраны. У цэлым па раёне на зімоўку жывёлы назапашана 7913,2 т сена, 143857 т сенажу, 5197 т сіласу. На 1 умоўную галаву жывёлы нарыхтавана па 9,65 ц кармавых адзінак. Лепшы гэты паказчык у ААТ “Лань-Нясвіж” — 16,22 ц, ААТ “Нясвіжскі райаграсэрвіс” — 14,5 ц, ААТ “Новае жыццё” — 14,36 ц. У працэнтных адносінах самая высокая забяспечанасць дасягнута ў “Новым жыцці” — 47 % ад неабходнага.