На зімоўку жывёлы

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

DL4A8308

Па стане на 28 мая ў сельгаспрадпрыемствах раёна скошана 3001 гектар траў. Гэта складае         25,6 % да неабходнага. Назапашана 161 т сена           (1,3 %), 10637 т сенажу (6,3 %), 671 т сіласу (0,2 %), або 0,72 цэнтнера кармавых адзінак на 1 умоўную галаву жывёлы — 2,5 % да задання. Найбольш корму на 1 умоўную галаву жывёлы нарыхтавалі ў ААТ “Новае жыццё” — 1,88 ц. А найбольшая плошча — 699 га — скошана ў СВК “Агракамбінат Сноў”. Гэту гаспадарку, а таксама ААТ “Грыцкевічы” і наведалі ў аўторак карэспандэнты “НН”.

У адкрытым акцыянерным таварыстве “Грыцкевічы” па стане на 28 мая травы скошаны  на плошчы 185 га, або 53 % да неабходнага. Акрамя лугавых угоддзяў, на 270 гектарах ворыўных зямель расце люцэрна. З іх 80 га — першага года карыстання.

На касьбе траў заняты механізатары браты Мікалай і Аляксандр Сарнацкія. На варушэнні травяной масы — Міхаіл Лось. У валкі яе зграбае Аркадзь Плотка. Падбірае валкі і здрабняе правяленую траву на “Нью Холандзе” Ігар Наумовіч (на здымку). Адвозкай ад яго займаюцца шэсць механізатараў на трактарах з ПІМамі. Гэта Юрый Зянькевіч, Анатоль Богуш, Канстацін Лось, Сяргей Лось, Мікалай Камінскі і Мікалай  Чарнабай. Першай пачалі запаўняць траншэю ля фермы “Мацылёўшчына”. Трамбаваць сянажную масу  занараджаны Леанід Някрута на К-701 і Аляксандр Гадун на ТО-18, якія працуюць днём. У начную змену на траншэю выходзіць Юрый Гадун на МТЗ-3032. На падкошанай пашы і дробнаконтурных палях траву збірае ў рулоны прэс-падборшчыкам з абмотчыкам механізатар Міхаіл Клімовіч на трактары “Фэндт”.

У сельгаспрадпрыемстве нарыхтавана 1190 тон сенажу, або 333 тоны кармавых адзінак. На адну ўмоўную галаву жывёлы гэта складае 1,47 ц.

Апошнія дажджлівыя дні прыпынілі ўборку траў. Але ж майская непагадзь — перашкода часовая. Вы-гляне сонейка, падсохне глеба — і механізатары зноў выедуць на сенажаці, каб стварыць надзейны запас кармоў на зімоўку жывёлы.

Тамара ПРАЛЬ-ГУЛЬ.

Фота Святланы ПОЛЬСКАЙ.


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.