Набліжаючы Дзень Перамогі

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

IMG_3372

(Заканчэнне. Пачатак у №№ 30, 31, 32, 34)

З баямі ішлі на захад

9 красавіка войскі 3-га Беларускага фронту штурмам авалодалі крэпасцю і галоўным горадам Усходняй Прусіі — Кенігсбергам, стратэгічна важным вузлом абароны немцаў на Балтыйскім моры. Войскі 3-га Украінскага фронту занялі цэнтр сталіцы Аўстрыі — Вены. Газета  за 12 красавіка паведамляла, што аўстрыйскае насельніцтва супраціўлялася эвакуацыі, якую ў іх праводзілі  немцы, заставалася на месцы і гасцінна сустракала Чырвоную Армію як вызваліцельніцу Аўстрыі з ярма гітлераўцаў. Савецкі ўрад меў сваёй мэтай садзейнічанне ліквідацыі рэжыму нямецка-фашысцкіх акупантаў і аднаўленню ў Аўстрыі дэмакратычных парадкаў.

21 красавіка ў Маскве быў падпісаны Дагавор аб дружбе, узаемнай дапамозе і пасляваенным супрацоўніцтве паміж Саюзам  Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік і Польскай Рэспублікай.

10 мая раённая газета апублікавала  Акт аб ваеннай  капітуляцыі, які быў падпісаны  8 мая 1945 г. у Берліне. Ад імя германскага вярхоўнага камандавання  подпісы паставілі Кейтрль, Фрыдрбург, Штумпф. Ад СССР пры падпісанні гэтага акта прысутнічаў упаўнаважаны  Вярхоўнага Галоўнакамандавання Чырвонай Арміі Маршал Савецкага Саюза Г. Жукаў, ад Вярхоўнага камандавання экспедыцыйных сіл саюзнікаў — Галоўны Маршал авіяцыі Тэдурра. Пры падпісанні  таксама прысутнічалі ў якасці сведак камандуючы стратэгічных паветраных сіл ЗША генерал Спатс і галоўнакамандуючы французскай арміі генерал Дэлатр дэ Тасіньі.

У гэтым жа нумары змешчаны Указ Прэзідыума Вярхоўнага Савета  СССР ад 8 мая 1945 г. “Аб аб’яўленні 9 мая святам Перамогі”.

Тут жа расказваецца, як светкавалі несвіжане Дзень Перамогі: “Людзі спяшаюцца падзяліцца радасцю, вітаюць адзін аднаго з перамогай, абдымаюцца, цалуюцца. Палыхаюць чырвоныя сцягі. З песнямі, кветкамі, музыкай ідуць працоўныя на агульнагарадскі мітынг…”

На гэтым мітынгу было прынята  пісьмо таварышу Сталіну. У ім, у прыватнасці, гаварылася: “Мы верылі ў нашу перамогу, бо зналі, што наша справа правая. Мы верылі ў нашу перамогу таму, што ведалі і ведаем вялікую магутнасць сацыялістычнай дзяржавы, ведалі і ведаем, на які гераізм здольны вялікі савецкі народ”.

9 мая Вярхоўны Галоўнакамандуючы І.В. Сталін звярнуўся да  свайго народа са словамі  віншавання з Вялікай Перамогай, услаўлення  Чырвонай Арміі, ушанавання  памяці герояў, якія загінулі ў баях з ворагам. У гэты дзень, у 22 гадзіны, у сталіцы СССР — Маскве быў дадзены салют 30-цю артылерыйскімі залпамі з тысячы гармат доблесным войскам Чырвонай Арміі, караблям і часцям Ваенна-Марскога Флоту, якія атрымалі гэтую бліскучую  перамогу.

“Чырвоны сцяг” чытала

Тамара ПРАЛЬ-ГУЛЬ. 

 


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.