ПАДТРЫМКА МАЛАДЫМ ТАЛЕНТАМ

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

президент

На фінансаванне расходаў спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі ў 2015 годзе з рэспубліканскага бюджэту за кошт сродкаў рэзервовага фонду кіраўніка дзяржавы выдзелена Br6 млрд. Адпаведнае распараджэнне Аляксандр Лукашэнка падпісаў 19 мая.

Ім зацверджана таксама рашэнне савета спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі. Грашовымі прэміямі ад Br10,8 млн. да Br20 млн. з уручэннем нагруднага знака лаўрэата фонду заахвочаны 10 пераможцаў міжнародных мастацка-творчых спаборніцтваў. Грашовымі прэміямі іншай вартасці заахвочаны 45 навучэнцаў і студэнтаў, а таксама 6 калектываў мастацкай творчасці, якія сталі пераможцамі міжнародных і рэспубліканскіх спаборніцтваў, конкурсу Саюзнай дзяржавы. Васьмі прадстаўнікам таленавітай моладзі будзе аказана матэрыяльная дапамога ў памеры Br1,8 млн. кожная за актыўны ўдзел у мастацка-творчых мерапрыемствах.

Усяго рашэннем савета фонду заахвочана 89 навучэнцаў, студэнтаў і маладых спецыялістаў.

БелТА.


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.