Удзельнік партызанскага параду

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

казаченок

У ліпені 1942 г. Мітрафан Мікалаевіч Казачонак, маючы крыху больш за 16 гадоў ад нараджэння, пасля расстрэлу ў іх вёсцы партызанскіх сямей, у лясах Барысаўшчыны выпадкова сустрэў разведчыкаў брыгады імя Шчорса і быў залічаны ў адзін з атрадаў, дзе знайшліся яго аднавяскоўцы. Удзельнічаў у баях з акупантамі, у славутай  сваімі бліскучымі  вынікамі партызанскай “рэйкавай вайне”, быў разведчыкам.

У 1944 годзе, пасля вызвалення Мінска, іх брыгада ўдзельнічала ў партызанскім парадзе, на якім выпаў гонар стаяць у баявой калоне і Мітрафану Мікалаевічу.

Пасля вызвалення Беларусі ён служыў у дзеючай арміі на І Беларускім фронце, штурмаваў Кенігс-берг. Там, у Прусіі, і сустрэў радавы Казачонак Дзень Перамогі. Пасля вайны працаваў у савецкіх органах улады. Пераехаў у Нясвіж. Сваімі рукамі пабудаваў дом,  выхаваў траіх сыноў.

Ветэран узнагароджаны  ордэнам Айчыннай вайны 2-й ступені, медалямі “Партызану Вялікай Айчыннай вайны”, “За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гг.”

Генадзь КАЗАК, г. Нясвіж.

Фота Святланы ПОЛЬСКАЙ.

 


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.