Адкрытыя Вароты Памяці

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

28fded8d1f01a07952aa37c620a4a948

22 чэрвеня для нашай краіны — не толькі Дзень усенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны. Гэта, без перабольшвання, дзень агульнага смутку. Мінула ўжо семдзесят чатыры гады, выраслі два пакаленні людзей, якія не ведаюць, што такое вайна, а 22 чэрвеня ў нас і сёння на вуліцах цішэй, чым звычайна, і ў людзей на тварах, здаецца, больш сур’ёзнасці і менш усмешак.

Штогод 22 чэрвеня на досвітку Брэсцкая крэпасць прачынаецца ад гукаў сірэны і выбухаў. Кожны, хто бываў там чэрвеньскай раніцай, ведае: адчуванні вельмі рэальныя. Але людзі ідуць за гэтымі адчуваннямі, бо не дазваляюць сабе не тое што забыцца — нават прыглушыць памяць аб тых страшных днях, калі для Беларусі і яе народа пачалася барацьба за выжыванне. Сёлета, напрыклад, на памятных мерапрыемствах у гераічнай крэпасці прысутнічала каля 15 тысяч чалавек.

На працягу дня 22 чэрвеня па ўсёй краіне на мемарыялах праходзілі мітынгі памяці. І як заключны, самы моцны, акорд — мітынг-рэквіем «Вароты Памяці», прысвечаны адкрыццю мемарыяльнага комплексу «Трасцянец». Ён пачаўся познім чэрвеньскім змярканнем там, дзе падчас вайны фашысты наладзілі сапраўдны канвеер па знішчэнні людзей з усёй Еўропы — па афіцыйных звестках, у «Трасцянцы» загінула больш за 200 тысяч чалавек, па іншых даных — больш за 500 тысяч.

Удзел у мерапрыемстве прыняў Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка, а таксама ветэраны, прадстаўнікі дыпламатычнага корпусу, грамадскасці.

Яшчэ адны Вароты Памяці, якія на гэтай зямлі заўсёды будуць трымаць адкрытымі…

БелТА


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.