Беларусь наведаў Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Кірыл

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

2NOV_9442

Нагода прыезду — 70-я гадавіна Перамогі, святкаванне памяці Сабора беларускіх святых і 1000-годдзе спачыну хрысціцеля Русі святога роўнаапостальнага князя Уладзіміра.

Мір і згода ў грамадстве — духоўны стрыжань нашай краіны. Падчас візіту ў Беларусь Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Кірыла гэтыя словы былі, можна сказаць, лейтматывам. Пра гэта ў першую чаргу гаварыў і Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка падчас сустрэчы з прадстаяцелем Рускай Праваслаўнай Царквы. У нашай краіне шануюць і берагуць адсутнасць праблем ва ўзаемаадносінах прадстаўнікоў розных канфесій, адзначыў Прэзідэнт. Сустрэча праходзіла напярэдадні паездкі патрыярха ў Брэст, і Кіраўнік дзяржавы звярнуў увагу на тое, што на поўдні краіны пражывае шмат каталікоў. «Праваслаўе і там, на заходніх межах нашай краіны, як ніколі магутнае. Каталікі і праваслаўныя жывуць вельмі мірна, у нас няма ніякіх адзін да аднаго прэтэнзій, — сказаў Аляксандр Лукашэнка. — Мы стараемся дапамагчы адным і другім, каб лю-дзям было зручна, і каб кожны знайшоў сваю дарогу да храма».

У Беларусі жывуць прадстаўнікі розных веравызнанняў, у пытаннях рэлігіі «людзі самі вырашаюць, дзе ім быць, як ім быць», падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка. У краіне цэняць адсутнасць праблем ва ўзаемаадносінах вернікаў і маюць намер захоўваць такое становішча рэчаў.

Падчас наведвання Мінска Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Кірыл усклаў вянок да абеліска на Плошчы Перамогі і звярнуўся да прысутных з прамовай, адправіў набажэнства ў Свята-Духавым кафедральным саборы, асвяціў Духоўна-адукацыйны цэнтр Беларускай Праваслаўнай Царквы.

21 чэрвеня ў Брэсце Уладыка правёў Боскую літургію ў Свята-Уваскрасенскім саборы. 22 чэрвеня Патрыярх Кірыл адслужыў памінальную літыю ў Мікалаеўскім гарнізонным храме Брэсцкай крэпасці, прыняў удзел у жалобных мерапрыемствах, прысвечаных памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны.

БелТА


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.