БЕЗ ДАДАТКОВАЙ АРГУМЕНТАЦЫІ

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

15218

Наша краіна выступае за павелічэнне ролі АБСЕ ў нармалізацыі сітуацыі ва Украіне. Аб гэтым заявіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з генеральным сакратаром АБСЕ Ламберта Заньерам і дырэктарам БДІПЧ АБСЕ Міхаэлем Георгам Лінкам.

Аляксандр Лукашэнка нагадаў, што ў свой час Беларусь разам з іншымі партнёрамі па постсавецкай прасторы прапанавала сваё бачанне рэфармавання АБСЕ. «Але, на жаль, да гэтага часу ці то вывучаюцца гэтыя прапановы, ці то блакіруюцца асобнымі дзяржавамі. Украінскі крызіс якраз сведчыць пра тое, што нам не патрэбна сёння дадатковая аргументацыя, каб дамовіцца аб узмацненні ролі нашай арганізацыі», — падкрэсліў Кіраўнік дзяржавы.

Прэзідэнт адзначыў, што пазіцыя Беларусі адносна функцыянавання АБСЕ вядома. «Мы адназначна за ўзмацненне ролі Арганізацыі па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе. Мы за такое рэфармаванне арганізацыі, якое значна ўзмацніла б яе ролю», — сказаў Аляксандр Лукашэнка.

БелТА


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.