Гонар за прафесію

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Галоўны ўрач Нясвіжскай ЦРБ Людміла Квецень уручае Грамату ад адміністрацыі агенту па забеспячэнні Людміле Плакса

Галоўны ўрач Нясвіжскай ЦРБ Людміла Квецень уручае Грамату ад адміністрацыі агенту па забеспячэнні Людміле Плакса

У мінулую нядзелю наша краіна адзначала Дзень медыцынскага работніка. Напярэдадні ў цэнтральнай раённай бальніцы прайшоў урачысты сход, на якім былі ўшанаваныя лепшыя прадстаўнікі гэтай прафесіі.

Першай калег па працы павіншавала галоўны ўрач цэнтральнай раённай бальніцы Людміла Квецень. Яна ўручыла 45 медыцынскім работнікам і 6 донарам Граматы і Падзякі ад адміністрацыі райбальніцы. Ганаровую грамату галоўнага ўпраўлення аховы здароўя Мінаблвыканкама атрымала урач-рэабілітолаг, загадчык аддзялення медыцынскай рэабілітацыі ЦРБ Таццяна Жывень, Падзякі ўпраўлення — урач акушэр-гінеколаг, загадчык гінекалагічнага аддзялення ЦРБ Вікторыя Вальніцкая і памочнік урача па амбулаторна-клінічнай дапамозе Наталля Карачун.

Старшыня прафкама работнікаў ЦРБ Ала Мудрая ўручае падарунак за актыўны ўдзел у прафсаюзным жыцці медыцынскай сястры кабінета функцыянальнай дыягностыкі паліклінікі Юліі Сяргей

Старшыня прафкама работнікаў ЦРБ Ала Мудрая ўручае падарунак за актыўны ўдзел у прафсаюзным жыцці медыцынскай сястры кабінета функцыянальнай дыягностыкі паліклінікі Юліі Сяргей

Ад імя раённай улады прысутных павіншавала з прафесійным святам намеснік старшыні райвыканкама Людміла Мядзведзева. Яна выразіла шчырую ўдзячнасць людзям, якія стаяць на варце здароўя сваіх суайчыннікаў і пастаянна гатовыя прыйсці на дапамогу кожнаму ў любых абставінах. Людміла Віктараўна  ўручыла Падзяку старшыні райвыканкама ўрачу-стаматолагу-тэрапеўту ЦРБ Ірыне Янчэўскай.

Урач-стаматолаг-тэрапеўт ЦРБ Ірына Янчэўская, узнагароджаная Падзякай старшыні райвыканкама

Урач-стаматолаг-тэрапеўт ЦРБ Ірына Янчэўская, узнагароджаная Падзякай старшыні райвыканкама

26 чалавек былі ўзнагароджаны каштоўнымі падарункамі ад прафкама ЦРБ за актыўны ўдзел у прафсаюзным руху. А тое, што сярод медыкаў шмат талена-вітых, адораных  людзей, пацвердзіла чарговая ўзнагарода народнага ансамбля “Ліра” (кіраўнік Тамара Прыгун), які заняў першае месца ў аглядзе-конкурсе мастацкай самадзейнасці сярод калектываў устаноў аховы здароўя Мінскай вобласці.

Пачэснымі гасцямі святочнага мерапрыемства былі ветэраны медыцынскай справы. На першым плане (злева направа) — былы ўрач кабінета функцыянальнай дыягностыкі Галіна Максімаўна Драгун, былы ўрач-педыятр Антаніна Адамаўна Антульская, Аліна Вікенцьеўна і Анатоль Пятровіч Коканавы, якія шмат гадоў адпрацавалі ў Ланскай амбулаторыі (Анатоль Пятровіч — загадчыкам, Аліна Вікенцьеўна — фельчарам-лабарантам), былы загадчык аддзялення хуткай дапамогі Антон Іосіфавіч Зарэмба

Калектыву “Ліры”  ўручыла Дыплом Прэзідыума абкама прафсаюза медыцынскіх работнікаў за 1 месца  старшыня прафкама работнікаў ЦРБ Ала Мудрая. Дыпломы за лепшае вакальнае выступленне таксама атрымалі ўдзельніцы “Ліры” Яўгенія Петручэня, Тамара Дасько і Тамара Прыгун.

Карціна свята была б няпоўнай без слова ветэранаў, ад імя якіх да прысутных  звярнулася былы справавод ЦРБ, несвіжанка Вера Мацнева. Яе яскравае, артыстычнае выступленне, поўнае ўдзячнасці і добрага гумару, нікога не пакінула раўнадушным.

Ад імя ветэранаў калектыву выступае Вера Мацнева

Ад імя ветэранаў калектыву выступае Вера Мацнева

Урачыстае мерапрыемства выдатна ўпрыгожылі музычныя нумары ў выкананні лепшых артыстаў раёна: зала горача апладзіравала дуэту Жанны Чучман і Ігара Дубешкі, Сяргею Калеснікаву і Ігару Гарбачову, танцавальным калектывам “Натхненне” і “Арыён” і ўсім астатнім выканаўцам, якія пастараліся стварыць для віноўнікаў урачыстасці сапраўднае, запамінальнае свята.

Соф’я ЛЮБАНЕЦ

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.