Калі рукі — залатыя

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

IMG_5912

Алена Уладзіміраўна Валявач — адна з самых вопытных работніц Нясвіжскай швейнай фабрыкі, дзе яна працуе швачкай з 1979 года. Па ўласным прызнанні майстрыхі, гэта работа ёй падабалася  з дзяцінства, калі яна з цікавасцю назірала, як спрытна шые яе мама. Таму пытанне аб выбары прафесіі не было для Алены Уладзіміраўны складаным — яна з лёгкім сэрцам прыйшла на швейную фабрыку і застаецца вернай ёй ужо шмат гадоў. За гэты час праз яе працавітыя рукі прайшла незлічоная колькасць мужчынскіх і вучнёўскіх сарочак, спец-   адзення, куртак і іншых вырабаў, якія ішлі не толькі на беларускі рынак, але і на экспарт. Так, зараз яна выконвае аперацыю аддзелкі па адлёту каўнерыка школьнай сарочкі, якіх трэба          апрацаваць за змену 445 штук. Для дарослых сарочак гэты лік крыху меншы — 425. І кожная дэталь павінна быць апрацавана бездакорна, а гэта патрабуе вельмі вялікай канцэнтрацыі ўвагі, спрыту і акуратнасці ў рабоце. Паколькі сарочкі, якія выпускаюць нясвіжскія швачкі, пойдуць затым пад маркай фабрыкі “Эліз” расійскім спажыўцам, Алена Уладзіміраўна разам са сваімі сяброўкамі па працы вельмі добра разумее ўсю адказнаць работы на экспарт і вельмі высокія патрабаванні якасці, якія прад’яўляе заказчык.

Усяго ж у чэрвені нашы швейнікі павінны выканаць заказ на 9000 школьных сарочак для Расійскай Федэрацыі.

Соф’я ЛЮБАНЕЦ


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.