На родных палетках

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

DL4A8429

Старанна папрацаваў на першым укосе траў механізатар СВК “Агракамбінат Сноў” Дзмітрый Васінкевіч. Адбыўшы часткова адпачынак, ізноў выехаў з касой на сенажаць — пачынаецца ўборка траў другога ўкосу.

Пра Дзмітрыя ў гаспадарцы гавораць толькі станоўчае. Добрасумленны, працавіты, з пачуццём адказнасці.

Прафесію механізатара ён набыў у Навамышскім  ПТВ-156 пасля заканчэння Сноўскай  сярэдняй школы.  Папрацаваўшы ў сельгаспрадпрыемстве, пайшоў служыць у армію. Дэмабілізаваўшыся, вярнуўся ў 1999 годзе ў агракамбінат. З таго часу і водзіць трактар на родных палетках.

Журналістам “Нясвіжскіх навін” даводзілася неаднойчы сустракацца з Дзмітрыем у сельгаспрадпрыемстве. Сапраўды, гэта вельмі пазітыўны чалавек. Ён заўсёды грунтоўна расказвае пра свае механізатарскія справы.

Тамара ПРАЛЬ-ГУЛЬ

Фота Святланы ПОЛЬСКАЙ


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.