Падтрымка юных спартсменаў

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

спорт инвентарь

У Сноўскай сярэдняй школе, як і ва ўсёй нашай краіне, вялікая ўвага надаецца развіццю фізічнай культуры, спорту і турызму. Створана добрая матэрыяльная база, настаўнікі фізічнай культуры праводзяць вялікую пазакласную работу. Дзякуючы гэтаму, юныя сноўскія спартсмены штогод становяцца прызёрамі раённых, абласных і рэспубліканскіх спаборніцтваў.

 Вялікую дапамогу ў арганізацыі фізкультурна-аздараўленчай і спартыўна-масавай работы на высокім узроўні аказваюць нашы шэфы — СВК “Агракамбінат Сноў”. Гэта і набыццё спартыўнага інвентару, і паслуга плавальнага басейна, і грашовая падтрымка лепшых спартсменаў установы.

Так, у 2014-2015 навучальным годзе гаспадарка аказала нашай установе спонсарскую дапамогу на 11762600 рублёў. Гэта — набыццё спартыўнай формы, мячоў, бегавых шыповак. З навучэнцамі 3 — 11 класаў, якія аднесены да  асноўнай і падрыхтоўчай медыцынскай групы для заняткаў па вучэбным прадмеце “Фізічная культура і здароўе”, праводзіліся ўрокі плавання ў зімовым басейне агракамбіната, згодна з вучэбнай праграмай. Займа-ліся там 286 вучняў — гэта 66,5 % ад усіх навучэнцаў. Дзеці з 1-2 класаў (67 чалавек) наведвалі басейн з бацькамі вечарам па абанементах. 14 вучняў 7-8 класаў прыходзілі на факультатыўныя заняткі па плаванні. Акрамя таго, навучэнцы нашай школы наведвалі секцыю па плаванні ад ДЮСШ. У сакавіку прайшлі спабор-ніцтвы ў рамках 27-й школьнай спартакіяды, у якіх удзельнічалі 90 вучняў 5 — 11 класаў.

Належная матэрыяльная база, жаданне вучняў дасягнуць поспеху, здаровы дух саперніцтва прыносяць добры плён. Лепшыя спартсмены раённых, абласных і  рэспубліканскіх спаборніцтваў Лізавета Бабёр, Наталля Рыштоўская, Павел Балажынскі, Павел Раткевіч, Ягор Купрыянчык, Данііл Купрыянчык пастаянна атрымліваюць прэміі ад  праўлення гаспадаркі за дасягненні ў асабістым заліку.

Спадзяёмся, што такое плённае супрацоўніцтва паміж нашымі шэфамі і школай будзе працягвацца і ў далейшым, і сноўскія спартсмены будуць праслаўляць сваю школу, раён, вобласць, родную вёску на спаборніцтвах самага высокага ўзроўню.

Вячаслаў АЛЯШКЕВІЧ, настаўнік фізічнай культуры ДУА “Сноўская сярэдняя школа”


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.