Прэзідэнцкія выбары пройдуць дастойна і па Канстытуцыі

up

Адбылася рабочая  сустрэча Кіраўніка  дзяржавы Аляксандра Лукашэнкі са старшынёй ЦВК Лідзіяй Ярмошынай.

Аляксандр Лукашэнка нагадаў, што ў канцы мінулага года выказвалася шмат думак пра тое, што прэзідэнцкія выбары ў краіне правядуць датэрмінова. «Выказванняў у канцы мінулага года было шмат: Лукашэнка правядзе выбары ў лютым, сакавіку, пакуль тут не настаў горшы час, скарыстаецца сітуацыяй ва Украіне і гэтак далей, і да таго падобнае, — адзначыў Прэзідэнт. — Я тады сказаў, што мы сумленна правядзём прэзідэнцкія выбары і ў тэрмін. Мы гэтае слова трымаем».

Гаворачы пра міжнародныя абавязацельствы Беларусі падчас правядзення прэзідэнцкай кампаніі, Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што «мы іх павінны выканаць, як і раней, спаўна». «Мы нікому не будзем забараняць назіраць за выбарамі, у тым ліку і збоку, як і ўнутраным назіральнікам. Адзінае, хачу папрасіць, каб мы не абяцалі таго, чаго не можам зрабіць, і не эксперыментавалі па-за законамі, — сказаў Прэзідэнт. — У нас ёсць законы, нармальныя законы — не горшыя, чым у іншых, якія могуць забяспечыць стабільнасць і спакойнае правядзенне ўсёй гэтай электаральнай кампаніі, у тым ліку пасля прэзідэнцкіх выбараў».

Падчас рабочай сустрэчы былі таксама закрануты пытанні фінансавання выбарчай кампаніі. Паводле слоў Кіраўніка дзяржавы, лішніх грошай няма, але ўсё павінна быць дастойна, як і раней.

Паводле слоў Прэзідэнта, у най-бліжэйшы час адбудзецца нарада са службовымі асобамі, якія будуць    удзельнічаць у арганізацыі правядзення выбарчай кампаніі. Галоўную ролю ў гэтым працэсе ў адпаведнасці з заканадаўствам будзе іграць ЦВК. Цэнтрвыбаркаму трэба будзе выказаць свае прапановы па канкрэтнай даце правядзення прэзідэнцкіх выбараў, рашэнне па гэтым пытанні будзе прымаць парламент. «Усё будзе дастойна і па Канстытуцыі», — сказаў напрыканцы Кіраўнік дзяржавы.

Лідзія Ярмошына праінфармавала, што ЦВК прапануе правесці выбары Прэзідэнта Беларусі 11 кастрычніка. Гэтая дата апраўдана, паколькі не давядзецца збіраць пазачарговай сесіі Палаты прадстаўнікоў для таго, каб аб’явіць выбарчую кампанію. Кіраўнік Цэнтрвыбаркама мае намер звярнуцца ў парламент, каб гэта адбылося 30 чэрвеня і, такім чынам, быў пакладзены пачатак прэзідэнцкай выбарчай кампаніі.

БелТА

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.