Прыступілі да другога ўкосу

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

IMG_8999

Па стане на 16 чэрвеня, згодна з аператыўнымі данымі райсельгасхарчу, у гаспадарках раёна нарыхтавана 78178 тон сенажу (46,5 %), 2716 т сена (22,3 %), 671 т сіласу (0,2 %). У разліку на 1 умоўную галаву жывёлы гэта складае 5,25 ц кармавых адзінак (18,1 %).

12664 тоны сенажу заклалі ў СВК “Агракамбінат Сноў” (55 %). 8432 тоны — у ААТ “Новае жыццё” (58 %). 8262 т — у ААТ “Нясвіжскі райаграсэрвіс” (52 %). 7400 т — у СВК “Гарадзея” (48 %). Больш палавіны неабходнага сенажу маюць ААТ “17 верасня”, “Лань-Нясвіж”, ЗАТ “Росіч” і ДСГУ “Нясвіжская сортавыпрабавальная  станцыя”.

Сена найбольш назапасілі ААТ “Нясвіжскі райаграсэрвіс” — 579 т (34 %), ЗАТ “1 Мая” — 471 т (52 %), СВК “Агракамбінат Сноў” — 317 т (20 %). 52 % ад патрэбнага яго маюць у сортавыпрабавальнай  станцыі, 49 % — у ААТ “Нясвіжскія Астроўкі”.

На 1 умоўную галаву жывёлы найбольш кармавых адзінак нарыхтавана ў ЗАТ “Росіч” — 10,54 цэнтнера.  9,68 ц — у ААТ “Лань-Нясвіж”; 7,74 ц — у сортавыпрабавальнай станцыі; 7,50 ц — у ААТ “Новае жыццё”; 6,64 ц — у ААТ “Юшавічы”; 6,26 ц — у ААТ “17 верасня”.

Паспяхова завяршыўшы першы ўкос траў, механізатары ААТ “Новае жыццё” раней за іншых  ў раёне прыступілі да другога ўкосу. Гэта адбылося 12 чэрвеня. Тут скасілі і ўбралі 58 гектараў траў з планавых 873 га. Другі ўкос вядуць таксама ў СВК “Гарадзея”. На ўчарашнюю раніцу было  скошана 70 га пры плане 704 га. Учора ж пачалі запаўняць  сянажнай масай траншэю каля фермы “Вялікая Лысіца”.

У цэлым па раёне другім укосам неабходна ўбраць травы на плошчы 9266 гектараў.

Тамара ПРАЛЬ-ГУЛЬ


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.