Сянаж плюс сена

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Фота 1

Фота 1

Па стане на 2 чэрвеня ў СВК “Агракамбінат Сноў” скошаны 1341 гектар траў. Гэта складае 87 % ад неабходнага. Нарыхтавана 161 т  сена (10%), 7426 т сенажу (32 %). На ўмоўную галаву жывёлы назапашана 2,41 цэнтнера  кармавых адзінак (12 % да задання).

На касьбе траў старанна  працуюць механізатары Сяргей Касцюкевіч (фота 1), Дзмітрый Васінкевіч і Ігар Главаля. За дзень яны разам заносяць на свой рахунак да 150 гектараў сенажаці. Варушаць траву ў пракосах, каб яна правялілася раўнамерна, механізатары Аляксандр Еўтух, Аляксандр Шпакоўскі і Дзмітрый Акулік.  На валкаўтваральніках заняты Уладзімір Капытка, Уладзімір Яфімчык і Георгій Панцялееў.

Цёплымі майскімі днямі Аляксандр Міклашэвіч і Сяргей Ждановіч на прэс-падборшчыках “зарулонілі” першае сена.

— Трава ў рулонах мае вільготнасць 30—35 працэнтаў, — тлумачыць галоўны аграном Аляксандр  Шаманаў, — але корм выдатна захоўваецца і мае добрыя  смакавыя якасці за кошт  вялікай шчыльнасці рулона. Важыць такі цюк 700 кілаграмаў.

Цяпер гэтых механізатараў пакуль што занараджваюць  на іншую работу. А. Міклашэвіч арэ глебу пад перазалужэнне, С. Ждановіч адвозіць здробненую травяную масу ад “Ягуараў” да  сянажных траншэй.

Фота 2

Фота 2

Нарыхтоўка сенажу ідзе поўным ходам. Умела  кіруюць “Ягуарамі” на падборы валкоў механізатары Андрэй Даменікоўскі, Аляксей  Заяц і Дзмітрый Заяц (фота 2). На адвозцы травы занята 17 трактараў з ПІМамі. Першую сянажную траншэю закрылі каля фермы “Хвоева”. Затым — ля МТФ “Дольны Сноў”. У паня-дзелак закончылі напаўняць траншэю ля МТФ “Новы Сноў” і пачалі ў “Сычах”. Трамбуюць сянажную  масу механізатары Сяргей Ярашэвіч на “Нью Холандзе” і Віктар Лазовік на пагрузчыку “ТО”.

Снаўчане, клапоцячыся пра належную кармавую базу для жывёлы, рэгулярна абнаўляюць травяныя ўгоддзі. Так, сёлета люцэрна першага года карыстання займае 260 гектараў. Найбольш ураджайныя ўчасткі шматгадовых траў на мінеральнай глебе даюць па 100 — 120 цэнтнераў сянажнай масы з гектара.

Тамара ПРАЛЬ-ГУЛЬ

Фота Святланы ПОЛЬСКАЙ


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.