«Я люблю мой Нясвіж!»

jpg

У Нясвіжскай цэнтральнай раённай бібліятэцы імя П.Пранузы прайшоў гарадскі краязнаўчы рынг “Я люблю мой Нясвіж!” 

У пачатку гульні мы зрабілі невялікі экскурс з відэасуправаджэннем у гісторыю раёна, дзе даведаліся пра геаграфічнае становішча, колькасць насельніцтва, прадпрыемствы і ўстановы, якія працуюць на яго тэрыторыі, дасягненні і паказчыкі ў розных сферах дзейнасці нашага рэгіёна.

Гульня была прысвечана гісторыі і знакамітым асобам Нясвіжчыны, ахоплівала перыяд з 1939 па 2014 гг. 

У краязнаўчым рынгу ўдзельнічалі 4 каманды: “Легіён” ДУА “Сярэдняя школа №1 г. Нясвіжа”, “Квартэт” ДУА “Нясвіжская гімназія”, “Вікторыя” ДУА “Сярэдняя школа №3 г. Нясвіжа” і “Ветразь” ДУА “Сярэдняя школа №4 г. Нясвіжа”. Узрост удзельнікаў — ад 14 да 16 гадоў.

Пераможцам гарадскога краязнаўчага рынгу стала каманда “Квартэт” Нясвіжская гімназіі. Яна ўзнагароджана Дыпломам і памятнымі сувенірамі ад раённай бібліятэкі. Усе ўдзельнікі гульні атрымалі граматы за ўдзел і салодкія падарункі.

Алёна ЧУХЛЕЙ, галоўны бібліёграф аддзела абслугоўвання і інфармацыі Нясвіжскай цэнтральнай раённай бібліятэкі імя П.Пранузы

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.