Адзначаны “Бронзавым Меркурыем”

br2006merk2s

Па выніках работы за 2014 год СВК “Агракамбінат Сноў” адзначаны ганаровым дыпломам Міністэрства гандлю Рэспублікі Беларусь “Бронзавы Меркурый” у намінацыі “За лепшую арганізацыю гандлёвага абслугоўвання насельніцтва, забеспячэнне высокага ўзроўню культуры гандлю, высокаэфектыўную гаспадарчую дзейнасць у сферы арганізацыі гандлёвага абслугоўвання сельскага насельніцтва”.

У сераду ва ўрачыстай абстаноўцы члену Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, старшыні СВК “Агракамбінат Сноў” Мікалаю Радаману былі ўручаны Пасведчанне аб прысу-джэнні калектыву сельгаспрад-прыемства Ганаровага дыплома “Бронзавы Меркурый”.

Працаўнікі агракамбіната імкнуцца забяспечыць сельскіх жыхароў якаснай, свежай прадукцыяй. Мікалай Радаман, як кіраўнік сельгаспрадпрыемства, зацікаўлены ў расшырэнні гандлёвай сеткі сельгаспрадпрыемства, каб быў збыт мясной і малочнай прадукцыі. А як дэпутат, клапоціцца пра людзей, каб яны мелі магчымасць купіць вырабы перапрацоўчай вытворчасці “Снова”, бо яны свежыя, смачныя, якасныя. Асабліва гэта датычыць аддаленых вёсак. Арга-нізавалі выязны гандаль дзвюма аўтамашынамі. Яны дастаўляюць прадукты ў Нясвіжскі, Капыльскі і Клецкі раёны. Разам з уласнай прадукцыяй прапануюць пакуп-нікам і спадарожныя тавары.

Нагадаем, што ў агракамбіната дзевяць уласных магазінаў: у Снове, Нясвіжы, Салігорску і Мінску, пра работу якіх мы расказвалі сваім чытачам.

У першым паўгоддзі 2015 года фірменны гандаль даў прыбытак 4,3 млрд. рублёў, што на 16,5 % вышэй леташняга. Рэнтабельнасць вырасла на 0,1 % і склала 3,1 %. Тавараабарот дасягнуў 138,6 млрд. рублёў, гэта на 11 % больш за адпаведны перыяд мінулага года.

Тамара ПРАЛЬ-ГУЛЬ.

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.