Агульнымі намаганнямі

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

духовность

Усё больш набывае свой запланаваны выгляд новы храм Узнясення Гасподня ў Нясвіжы, які абяцае стаць сапраўдным упрыгажэннем нашага старажытнага горада. Як паведаміў благачынны цэркваў Нясвіжскай акругі, протаіерэй Аляксандр Данчанка, зараз унутры будынка праводзіцца тынкоўка, шпаклёўка, афарбоўка сцен, а на мінулым тыдні аддзелачныя работы пачаліся і звонку. На падлозе храма будзе ўкладзена па сучаснай тэхналогіі плітка з ацяпленнем, а пасля завяршэння аддзелачных работ пройдзе добраўпарадкаванне двара храма. На сённяшні дзень працуюць над усім гэтым работнікі ТАА “Радужны-ББ”, ПМК-218, ЗАТ “Салігар”. У цэлым жа на ўнутраную аддзелку храма патрэбны прыкладна 1 мільярд 100 мільёнаў рублёў, на вонкавую — 520 мільёнаў. tc «Усё больш набывае свой запланаваны выгляд новы храм Узнясення Гасподня ў Нясвіжы, які абяцае стаць сапраўдным упрыгажэннем нашага старажытнага горада. Як паведаміў благачынны цэркваў Нясвіжскай акругі, протаіерэй Аляксандр Данчанка, зараз унутры будынка праводзіцца тынкоўка, шпаклёўка, афарбоўка сцен, а на мінулым тыдні аддзелачныя работы пачаліся і звонку. На падлозе храма будзе ўкладзена па сучаснай тэхналогіі плітка з ацяпленнем, а пасля завяршэння аддзелачных работ пройдзе добраўпарадкаванне двара храма. На сённяшні дзень працуюць над усім гэтым работнікі ТАА “Радужны-ББ”, ПМК-218, ЗАТ “Салігар”. У цэлым жа на ўнутраную аддзелку храма патрэбны прыкладна 1 мільярд 100 мільёнаў рублёў, на вонкавую — 520 мільёнаў. »

Сродкі на заканчэнне будаўніцтва па-ранейшаму збіраюцца, як кажуць, “усім светам”: так, за чэрвень на спецыяльны рахунак у банк для гэтай мэты паступіла ад юрыдычных асоб 210 мільёнаў 500 тысяч рублёў. З іх 200 мільёнаў — ад філіяла “Нясвіжскае УМГ” ААТ “Газпрам трансгаз Беларусь”, ад Нясвіжскай раённай арганізацыі прафсаюза работнікаў АПК — 10 мільёнаў, ад ІП І.С. Баброўскага — 500 тысяч рублёў. Што тычыцца пералічэнняў з зарплаты работнікаў асобных арганізацый, то іх за чэрвень зроблена на суму 73 мільёны 639 тысяч 200 рублёў. Лідзіруюць тут калектывы Нясвіжскага УМГ (23 мільёны 77 тысяч руб.), СВК “Агракамбінат Сноў” (21 мільён 990 тысяч руб.), СВК “Гарадзея” (8 мільёнаў 710 тысяч руб.). tc «Сродкі на заканчэнне будаўніцтва па-ранейшаму збіраюцца, як кажуць, “усім светам”\: так, за чэрвень на спецыяльны рахунак у банк для гэтай мэты паступіла ад юрыдычных асоб 210 мільёнаў 500 тысяч рублёў. З іх 200 мільёнаў — ад філіяла “Нясвіжскае УМГ” ААТ “Газпрам трансгаз Беларусь”, ад Нясвіжскай раённай арганізацыі прафсаюза работнікаў АПК — 10 мільёнаў, ад ІП І.С. Баброўскага — 500 тысяч рублёў. Што тычыцца пералічэнняў з зарплаты работнікаў асобных арганізацый, то іх за чэрвень зроблена на суму 73 мільёны 639 тысяч 200 рублёў. Лідзіруюць тут калектывы Нясвіжскага УМГ (23 мільёны 77 тысяч руб.), СВК “Агракамбінат Сноў” (21 мільён 990 тысяч руб.), СВК “Гарадзея” (8 мільёнаў 710 тысяч руб.). »

Працягваюцца гэтым часам і ўнутраныя будаўнічыя рэстаўрацыйныя работы на гістарычным будынку плябаніі Нясвіжскага касцёла Божага Цела. Тут устаўлены новыя ўваходныя дзверы, унутры пакладзена тынкоўка, зроблены адкосы і столь, рэстаўраваны сцены. Як расказаў пробашч парафіі касцёла Божага Цела ў Нясвіжы, ксёндз-дэкан Пётр Шарко, работы вядуцца гаспадарчым спосабам на дабрачынныя ахвяраванні парафіян. 20 мільёнаў паступіла ў пачатку года згодна з распараджэннем райвыканкама аб добраахвотных узносах на будаўніцтва храма Узнясення Гасподня, дзіцячай пляцоўкі, рэканструкцыю будынка плябаніі і Дома паляка ў Нясвіжы. Найбольш значную дапамогу аказала ААТ “Газпрам трансгаз Беларусь”, якое пералічыла на рамонт плябаніі ад пачатку года 100 мільёнаў рублёў. tc «Працягваюцца гэтым часам і ўнутраныя будаўнічыя рэстаўрацыйныя работы на гістарычным будынку плябаніі Нясвіжскага касцёла Божага Цела. Тут устаўлены новыя ўваходныя дзверы, унутры пакладзена тынкоўка, зроблены адкосы і столь, рэстаўраваны сцены. Як расказаў пробашч парафіі касцёла Божага Цела ў Нясвіжы, ксёндз-дэкан Пётр Шарко, работы вядуцца гаспадарчым спосабам на дабрачынныя ахвяраванні парафіян. 20 мільёнаў паступіла ў пачатку года згодна з распараджэннем райвыканкама аб добраахвотных узносах на будаўніцтва храма Узнясення Гасподня, дзіцячай пляцоўкі, рэканструкцыю будынка плябаніі і Дома паляка ў Нясвіжы. Найбольш значную дапамогу аказала ААТ “Газпрам трансгаз Беларусь”, якое пералічыла на рамонт плябаніі ад пачатку года 100 мільёнаў рублёў. »

Замена даху на касцёле ідзе на сродкі раённага і рэспубліканскага бюджэтаў. tc «Замена даху на касцёле ідзе на сродкі раённага і рэспубліканскага бюджэтаў. »

Дзякуй усім, хто ахвяруе ўласныя сродкі на справу духоўнага адраджэння!tc «Дзякуй усім, хто ахвяруе ўласныя сродкі на справу духоўнага адраджэння!»

“НН”. 


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.