«Беларусь — імя святое»

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

На ўрачыстым адкрыцці свята, што праходзіла на Ратушнай плошчы, на самых пачэсных месцах — ветэраны Вялікай Айчыннай вайны, для якіх Дзень Незалежнасці, як і Дзень Перамогі, з’яўляецца асаблівай датай

Трэцяга ліпеня ўся наша краіна адзначыла вялікае дзяржаўнае свята — Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь. На Нясвіжчыне яму было прысвечана мноства святочных мерапрыемстваў. У выкананні соцень галасоў дружна прагучаў гімн Рэспублікі Беларусь. У акцыі “Спяваем гімн разам”, што праходзіла на стадыёне “Ура-джай”, прынялі ўдзел старшыня Мінаблвыканкама Сямён Шапіра, яго намеснік Віктар Сірэнка, старшыня Нясвіжскага райвыканкама Іван Крупко, член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, старшыня СВК “Агракамбінат Сноў” Мікалай Радаман, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Мікалай Іванчанка, старшыня Мінскага абласнога Савета дэпутатаў Іван Ліпніцкі, старшыня Мінскага абласнога каардынацыйнага савета грамадскіх аб’яднанняў і палітычных партый, першы сакратар абкама КПБ, ганаровы грамадзянін Нясвіжа і Мінскай вобласці, ганаровы эколаг Беларусі Марыя Худая, начальнік галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Мінаблвыканкама Руслан Трухан.

“Беларусь — імя святое” — такую красамоўную назву насіла свята, прысвечанае Дню Незалежнасці Рэспублікі Беларусь, што праходзіла ў Нясвіжы. Старт яму дало ўрачыстае адкрыццё абноўленай аўтастанцыі ў райцэнтры, пра якое мы паведамлялі ў мінулым нумары “НН”. Затым святочныя мерапрыемствы прадоўжыліся на Ратушнай плошчы горада і адтуль перамясціліся ў гарадскі парк. Аб тым, як праходзіла святкаванне — наш фотарэпартаж.

Падчас прадстаўлення дэлегацый гарадоў-пабрацімаў Нясвіж вітаў сяброў з гарадоў Ісмаілы (Азербайджан), Горыс (Арменія), Кармэль (Ізраіль), Ауцэ (Латвія), Біржай (Літва), Пулавы, Адулянув і Злотув (Рэспубліка Польшча), Рэутаў і Гатчына (Расія), Боярка (Украіна).  На здымку: старшыня Нясвіжскага райвыканкама Іван Крупко ўручае памятны падарунак кіраўніку дэлегацыі горада Злотува дэпутату Рады Алісіі Анджыеўскай

Памяць загінуўшых землякоў была ўшанавана ўскладаннем кветак да помніка 1500 мірным жыхарам, расстраляным у гарадскім парку восенню 41-га года; да мемарыяльнага знака на месцы загубы 1200 жыхароў горада ў раёне аўтадрома;  да мемарыяльнага знака на месцы расстрэлу жыхароў і ваеннаслужачых ва ўрочышчы Глінішча  (сучасны раён гімназіі); да памятнага знака “У памяць аб 700 жыхарах горада Нясвіжа яўрэйскай нацыянальнасці”, якія загінулі ў час першага ва ўсёй Усходняй Еўропе паўстання яўрэяў на акупіраванай тэрыторыі; да помніка жыхарам вёскі Агароднікі, спаленай падчас авіяналётаў нямецка-фашысцкіх захопнікаў у чэрвені 44-га года; да мемарыяльнага знака ў памяць аб легендарным баі Героя Савецкага Саюза Мікалая Паўлавіча Лешчанкі пры вызваленні горада Нясвіжа ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў  2 ліпеня 1944 года. Ускладалі кветкі ваеннаслужачыя в/ч 97047 г. Нясвіжа

Памяць загінуўшых землякоў была ўшанавана ўскладаннем кветак да помніка 1500 мірным жыхарам, расстраляным у гарадскім парку восенню 41-га года; да мемарыяльнага знака на месцы загубы 1200 жыхароў горада ў раёне аўтадрома; да мемарыяльнага знака на месцы расстрэлу жыхароў і ваеннаслужачых ва ўрочышчы Глінішча (сучасны раён гімназіі); да памятнага знака “У памяць аб 700 жыхарах горада Нясвіжа яўрэйскай нацыянальнасці”, якія загінулі ў час першага ва ўсёй Усходняй Еўропе паўстання яўрэяў на акупіраванай тэрыторыі; да помніка жыхарам вёскі Агароднікі, спаленай падчас авіяналётаў нямецка-фашысцкіх захопнікаў у чэрвені 44-га года; да мемарыяльнага знака ў памяць аб легендарным баі Героя Савецкага Саюза Мікалая Паўлавіча Лешчанкі пры вызваленні горада Нясвіжа ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў
2 ліпеня 1944 года. Ускладалі кветкі ваеннаслужачыя в/ч 97047 г. Нясвіжа

У святочнай калоне — працоўны калектыў Нясвіжскай цэнтральнай раённай бальніцы

У святочнай калоне — працоўны калектыў Нясвіжскай цэнтральнай раённай бальніцы

Згодна з Указам Прэзідэнта нашай краіны № 185  ад 4 мая 2015 года дзве несвіжанкі — Руфіна Маркушэўская (на здымку — са старшынёй Нясвіжскага райвыканкама Іванам Крупко) і Аліна Ясянчук — сёлета былі ўдастоены дзяржаўнай узнагароды Рэспублікі Беларусь — ордэна Маці.  У святочны дзень 3 ліпеня кіраўнік раённай улады Іван Крупко ўручыў ардэнаносным матулям, у сем’ях якіх гадуецца па пяць дзяцей, букеты прыгожых кветак і дакументы на каштоўныя падарункі  ад райвыканкама — новыя пральныя машыны

Згодна з Указам Прэзідэнта нашай краіны № 185 ад 4 мая 2015 года дзве несвіжанкі — Руфіна Маркушэўская (на здымку — са старшынёй Нясвіжскага райвыканкама Іванам Крупко) і Аліна Ясянчук — сёлета былі ўдастоены дзяржаўнай узнагароды Рэспублікі Беларусь — ордэна Маці.
У святочны дзень 3 ліпеня кіраўнік раённай улады Іван Крупко ўручыў ардэнаносным матулям, у сем’ях якіх гадуецца па пяць дзяцей, букеты прыгожых кветак і дакументы на каштоўныя падарункі ад райвыканкама — новыя пральныя машыны

Падчас хвіліны маўчання каля стэлы Вызвалення — старшыня Нясвіжскага райвыканкама Іван  Крупко і старшыня райсавета дэпутатаў Валерый Лазюк

Падчас хвіліны маўчання каля стэлы Вызвалення — старшыня Нясвіжскага райвыканкама Іван Крупко і старшыня райсавета дэпутатаў Валерый Лазюк

Падчас жалобнага мітынгу  каля Брацкай магілы ў гарадскім парку

Падчас жалобнага мітынгу
каля Брацкай магілы ў гарадскім парку

На вялікі святочны “Паланэз” запрасілі ўсіх акцёры Заслужанага аматарскага калектыву тэатра імя Уршулі Радзівіл

На вялікі святочны “Паланэз” запрасілі ўсіх акцёры Заслужанага аматарскага калектыву тэатра імя Уршулі Радзівіл

На свяце   было весела  і самым  юным яго  ўдзельнікам

На свяце было весела і самым юным яго ўдзельнікам

Рэпартаж з нясвіжскага свята для канала “СТВ” вядзе наша зямлячка, былая навучэнка школы юнкораў пры раённай газеце, а зараз — карэспандэнт тэлебачання Вераніка Цвірко

Рэпартаж з нясвіжскага свята для канала “СТВ” вядзе наша зямлячка, былая навучэнка школы юнкораў пры раённай газеце, а зараз — карэспандэнт тэлебачання Вераніка Цвірко

Сярод удзельнікаў свята —  навучэнкі Нясвіжскага каледжа  імя Якуба Коласа

Сярод удзельнікаў свята — навучэнкі Нясвіжскага каледжа
імя Якуба Коласа

Абавязковы сімвал кожнага вялікага свята — ансамбль мажарэтак РЦК (кіраўнік Жанна Галавач)

Абавязковы сімвал кожнага вялікага свята — ансамбль мажарэтак РЦК (кіраўнік Жанна Галавач)

Дзень Незалежнасці  як свята пераемнасці пакаленняў для многіх ужо стаў сапраўды сямейным святам

Дзень Незалежнасці
як свята пераемнасці пакаленняў для многіх ужо стаў сапраўды сямейным святам

Рэтра-выстава Нясвіжскага гісторыка-краязнаўчага музея выклікала цікавасць  і ў дзяцей,  і ў дарослых

Рэтра-выстава Нясвіжскага гісторыка-краязнаўчага музея выклікала цікавасць і ў дзяцей, і ў дарослых

На галоўнай сцэне ў гарадскім парку — танцавальная група народнага ансамбля  “Вяночак” Сноўскага СЦК   (кіраўнікі — Тамара Прыгун і Эдуард Чарняўскі)

На галоўнай сцэне ў гарадскім парку — танцавальная група народнага ансамбля
“Вяночак” Сноўскага СЦК (кіраўнікі — Тамара Прыгун і Эдуард Чарняўскі)

Флэш-моб з удзелам прадстаўнікоў розных прадпрыемстваў  і арганізацый горада

Флэш-моб з удзелам прадстаўнікоў розных прадпрыемстваў
і арганізацый горада

Шахматны турнір на Бульвары дараванняў

Шахматны турнір на Бульвары дараванняў

На Маладзёжнай пляцоўцы ў парку працаваў адкрыты майстар-клас па графіці ад Аляксандра Каламінава

На Маладзёжнай пляцоўцы ў парку працаваў адкрыты майстар-клас па графіці ад Аляксандра Каламінава

Нязменнай папулярнасцю  ў наведвальнікаў Дзіцячай пляцоўкі карыстаўся бодзі-арт з самымі нечаканымі вобразамі

Нязменнай папулярнасцю
ў наведвальнікаў Дзіцячай пляцоўкі карыстаўся бодзі-арт з самымі нечаканымі вобразамі

У далёкія часы Сярэднявечча перанеслі гледачоў рыцарскія баі, прадстаўленыя ўдзельнікамі гістарычных клубаў Лідскага замка  “Залаты леў” і “Дайнава”

У далёкія часы Сярэднявечча перанеслі гледачоў рыцарскія баі, прадстаўленыя ўдзельнікамі гістарычных клубаў Лідскага замка
“Залаты леў” і “Дайнава”

Дзякуючы вёсельнаму судну “Яцвяг”, на цэлыя 30 хвілін можна было адчуць сябе сапраўдным старажытным мараплавальнікам

Дзякуючы вёсельнаму судну “Яцвяг”, на цэлыя 30 хвілін можна было адчуць сябе сапраўдным старажытным мараплавальнікам

Удзельнікі свята ўсіх узростаў з задавальненнем каталіся на казачным паравозіку

Удзельнікі свята ўсіх узростаў з задавальненнем каталіся на казачным паравозіку

Цудоўным падарункам для несвіжан і гасцей горада  стаў канцэрт заслужанага артыста Расійскай Федэрацыі Аляксея Глызіна, што праходзіў на запоўненым да адказу гарадскім стадыёне “Ураджай”

Цудоўным падарункам для несвіжан і гасцей горада
стаў канцэрт заслужанага артыста Расійскай Федэрацыі Аляксея Глызіна, што праходзіў на запоўненым да адказу гарадскім стадыёне “Ураджай”

Гледачы  былі рады  ізноў убачыць  на сцэне  папулярны  беларускі  ВІА “Чараўніцы”

Гледачы былі рады ізноў убачыць на сцэне папулярны беларускі ВІА “Чараўніцы”

Соф’я ЛЮБАНЕЦ.tc «Соф’я ЛЮБАНЕЦ.»

Фота Іны ВАСІЛЕВІЧ і Дзмітрыя ЯШЧАНКІ. 

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.