Чай і кава эфектыўныя супраць анкалогіі

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

чай и кофе

Гэтыя напоі, на думку еўрапейскіх навукоўцаў, здольны абараніць ад развіцця раку мозга (піша Аmеrісаn Jоurnаl оf Сlіnісаl Nutrіtіоn). Аб відавочным супрацьракавым эфекце чаю і кавы сведчаць вынікі даследавання даных маштабнага апытання. Эксперты высветлілі, як уплывае частае спажыванне кавы і гарбаты на развіццё пухлі-ны мозга. Даследаванне паказала: калі чалавек спажываў некаторыя напоі напрацягу жыцця, ён гэтым засцерагаў сябе ад развіцця злаякасных пухлін. Эфектыўнай прафілактыкай ракавых працэсаў у мозгу з’яўляецца спажыванне кавы і чаю. Увогуле, у аматараў гэтых напояў быў выяўлены станоўчы эфект у дачыненні да такіх відаў пухлін мозга, як менінгіёма і гліёма. Напоі зніжалі на 35 % рызыку іх з’яўлення. Дарэчы, іншая група навукоўцаў устанавіла, што дадзеныя напоі памяншаюць рызыку з’яўлення гліябластомы — аднаго з самых цяжкіх відаў раку мозга.

Па матэрыялах друку.


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.