“Даніна памяці”

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Гутараць аўтар кнігі “Даніна памяці”  Вікторыя Жукевіч-Дзівота  і намеснік старшыні  Нясвіжскага райвыканкама Аляксандр  Майсеня

Гутараць аўтар кнігі “Даніна памяці” Вікторыя Жукевіч-Дзівота
і намеснік старшыні Нясвіжскага райвыканкама Аляксандр Майсеня

Для таго, каб жыць, чалавеку патрэбна вера. Яшчэ яму  неабходна родная зямля,    бо яна жывіць душу. Чалавеку патрэбна і памяць, памяць пра бацькоў, якія далі жыццё, пра родных, блізкіх людзей, якія жывуць побач ці ўжо ніколі не вернуцца, бо прыйшоў іх час ісці ў вечнасць. Можна памятаць пра ўсё гэта самому, можна расказаць іншым, а можна напісаць. І тады памяць не знікне яшчэ доўга-доўга і калі-небудзь стане набыткам тых, хто прыйдзе пасля.

Вось і сябра Таварыства несвіжан у Польшчы Вікторыя Жукевіч-Дзівота паспрабавала аддаць “Даніну памяці”, увасобіўшы яе ў кнігу з аднайменнай назвай, у якую ўвайшлі ўспаміны аўтаркі ў вершах і прозе.

Прэзентацыя гэтага выдання адбылася 14 ліпеня ў канферэнц-зале Нясвіжскай цэнтральнай раённай бібліятэкі імя Паўлюка Пранузы. Пані Вікторыя прызналася, што назва кнігі, па-сутнасці, належыць  цудоўнаму чалавеку — нясвіжскаму краязнаўцу Анатолю Уладзіміравічу Жалняркевічу, якога, на жаль, зараз ужо няма з намі. Калісьці Анатоль Уладзіміравіч праехаў 200 кіламетраў па тых мясцінах, дзе пахаваны яго блізкія. Пасля распавёў пра сваё падарожжа на старонках газеты “Нясвіжскія навіны” і на пытанне галоўнага рэдактара газеты  Дзмітрыя Яшчанкі, дзеля чаго ён гэта зрабіў, адказаў: “Я паехаў аддаць даніну памяці”.  Пра гэта Вікторыя Жукевіч прачытала на старонках раёнкі ў артыкуле “Вялікая гісторыя маленькага роду”. “Гэтыя словы, — прызнаецца пані Вікторыя, — запалі ў маё сэрца”. А пазней яны сталі назвай кнігі яе ўспамінаў. “Гэта даніна памяці маім сваякам, маім бацьку, маці, якія з’яўляюцца праўдзівымі сведкамі гісторыі. Тым людзям, якія жылі раней, а таксама тым, хто жыве зараз і ўзбагачае маё жыццё,”— сказала аўтарка падчас прэзентацыі.

Выступае старшыня  Саюза палякаў на Беларусі   Мечыслаў Лысы

Выступае старшыня Саюза палякаў на Беларусі
Мечыслаў Лысы

У аснову кнігі ўвайшлі лісты пані Вікторыі да дарагіх ёй людзей, успа-міны яе маці, а таксама вершы. У кнізе ўзгадваюцца многія населеныя пункты Нясвіжчыны — Лань, Пукелеўшчына, Быхаўшчына, Гарадзея і многія іншыя.

Намеснік старшыні Нясвіжскага райвыканкама Аляксандр  Майсеня, звяртаючыся да аўтаркі і прысутных падчас прэзентацыі, павіншаваў пані Вікторыю з выхадам кнігі і пажадаў усім, каб “мы не забываліся пра мінулае, разумелі сучаснае і думалі аб тым, што без мінулага няма будучыні.” “Самае галоўнае ў свеце — гэта народная дыпламатыя, дыпламатыя паміж простымі людзьмі,” —  падкрэсліў Аляксандр Іванавіч і пажадаў умацавання сяброўства паміж членамі Таварыства несвіжан у Польшчы і жыхарамі Нясвіжчыны.

Старшыня Саюза палякаў на Беларусі  Мечыслаў Лысы выказаў спадзяванне, што матэрыялы кнігі “Даніна памяці” дапоўняць сцэнарый дакументальнага фільма па кнізе “Нясвіжскія ўспамненні”, выдадзенай сябрамі Таварыства несвіжан колькі год таму.

Сябра Таварыства несвіжан у Польшчы Вікторыя Жукевіч-Дзівота расказвае  аб стварэнні сваёй кнігі

Сябра Таварыства несвіжан у Польшчы Вікторыя Жукевіч-Дзівота расказвае
аб стварэнні сваёй кнігі

Сябар раённага літаратурна-музычнага аб’яднання  “Валошкі” Соф’я Любанец чытае пераклад верша Вікторыі Жукевіч-Дзівоты “Сон аб Нясвіжы”

Сябар раённага літаратурна-музычнага аб’яднання
“Валошкі” Соф’я Любанец чытае пераклад верша Вікторыі Жукевіч-Дзівоты “Сон аб Нясвіжы”

З выхадам кнігі Вікторыю Жукевіч-Дзівоту віншавалі несвіжанка Часлава Суднік, вядучая сустрэчы намеснік дырэктара цэнтральнай раённай бібліятэкі Алёна Чухлей,  госці нашага горада. Член Беларускага Саюза кампазітараў і Міжнароднай асацыяцыі “Мастацтва і адукацыя ХХ стагоддзя”, лаўрэат прэміі Беларускага прафсаюза работнікаў культуры ў намінацыі “Музычнае мастацтва”, кампазітар Ганна Кароткіна падаравала пані Вікторыі дыскі з уласнымі творамі, а крыху пазней парадавала слухачоў, выканаўшы некаторыя з іх.

Вікторыя Жукевіч магла  б з’явіцца на свет на нясвіжскай зямлі, каб не сумныя абставіны, якія разлучылі спачатку яе бацькоў, а пасля пазбавілі і радзімы, прымусілі пачынаць жыццё з чыстага ліста недзе там, у далёкай Сібіры. Дзякуючы таму, што ёсць магчымасць вяртання, пані Вікторыя прыязджае штогод на Нясвіжчыну, каб пабачыцца з роднымі людзьмі і сваёй малой радзімай, а сёлета яна прыехала, каб падарыць нам свае ўспаміны — кнігу  “Даніна памяці”.

Удзельнікі прэзентацыі з цікавасцю  слухалі аповед аўтара кнігі

Удзельнікі прэзентацыі з цікавасцю
слухалі аповед аўтара кнігі

Калі чалавек знаходзіцца далёка ад родных краявідаў, яны прыходзяць да яго ў сны ці наяве, адчыняюць брамку яго ўспамінаў, каб падараваць хвіліны шчасця. Тады ў сэрцы нараджаецца музыка, каб калі-небудзь стаць словам, якое пачуе і зразумее толькі  толькі той, хто мае чыстую душу, шчырую і адкрытую, як у пані Вікторыі.  Зразумець паэтычныя творы Вікторыі Жукевіч-Дзівоты паспрабавалі  сябры раённага літаратурна-музычнага аб’яднання “Валошкі” Соф’я Любанец і Наталля Бордак, зрабіўшы пераклады яе вершаў на беларускую мову.

Хацелася б, каб гэтыя творы сталі пачаткам нараджэння кнігі “Даніна памяці” на беларускай  мове, над перакладам якой ужо пачала працаваць загадчыца аддзела абслугоўвання і інфармацыі Нясвіжскай цэнтральнай раённай бібліятэкі імя Паўлюка Пранузы Зоя Сілкова пад кіраўніцтвам добрай знаўцы польскай мовы несвіжанкі Алены Ярашэвіч.

Спадзяюся, што пройдзе не так многа часу, і мы зноў сустрэнемся на прэзентацыі кнігі Вікторыі Жукевіч-Дзівоты на беларускай мове, а пакуль што падзякуем  ёй за яе памяць і за добры прыклад, які яна паказала ўсім нам, звярнуўшыся да балючых, але такіх павучальных гістарычных падзей, да цікавых, хоць у многім і сумных,  момантаў уласнага жыцця. Дзякуем  за яе вялікае сэрца, якое, нягледзячы на шматлікія страты ва ўласным лёсе, не развучылася любіць і з цеплынёй сустракаць кожнага чалавека, што з’яўляецца на яе жыццёвай дарозе.

Валянціна  ШЧАРБАКОВА,

галоўны бібліятэкар аддзела абслугоўвання  і інфармацыі Нясвіжскай цэнтральнай раённай бібліятэкі  імя Паўлюка Пранузы.

 


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

“Даніна памяці”: 1 комментарий

  • 24.07.2015 в 11:00
    Permalink

    Дорогие Друзъя Несвижане!
    Вернулась я домой, в Польшу и начала уже скучать за Вами,
    хочу сказать-диакую-всем за то, што принимаете нас, сябров Соединения Несвижан с сердцем и радостью.
    Дякую за то , што Вы приняли мою ДАНИНУ ПАМЯТИ.
    Дякую предствителям Райисполкома, сотрудником Библиотеки- Вашим Поетом,
    Всех Вас обнимаю и пригарняю к сердцу Виктроиа

    ps. Pana Dmitrija, Głownego Redaktora, prosze o poprawienie rosyjskiego tekstu, pozdrawiam Wiktoria

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.