Фота з нотамі

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Начальнік аддзела рознічных паслуг Наталля Петручэня і вядучы спецыяліст па рабоце  з банкаўскімі плацежнымі карткамі Вольга Бялькевіч праводзяць кансультацыі па прадуктах банка

Начальнік аддзела рознічных паслуг Наталля Петручэня і вядучы спецыяліст па рабоце
з банкаўскімі плацежнымі карткамі Вольга Бялькевіч праводзяць кансультацыі па прадуктах банка

Традыцыйныя вечары Вялікага тэатра ў замку Радзівілаў не пакінулі раўнадушнымі нікога, у тым ліку і  такую  сур’ёзную  ўстанову, як РКЦ № 26 у г. Нясвіж філіяла ААТ ”Белаграпрамбанк” — Мінскае абласное ўпраўленне.  Яго прадстаўнікі прынялі своеасаблівы ўдзел у музычнай падзеі: яны размясціліся паблізу замка  і прапаноўвалі  несвіжанам і гасцям горада запоўніць анкету з пытаннямі пра банкаўскія паслугі і  пажаданнямі  кліентаў, дарылі каляндарыкі  і кніжкі для дзяцей. Цікавасць апошніх у тым, што ў невялікім выданні даступнай мовай былі выкладзены гісторыя банкаўскіх аперацый і інфармацыя аб розных  відах паслуг. Аповед створаны ў форме казкі ад імя галоўнага героя Агрыка, які падарожнічае па банку і расказвае пра ўклады на дзяцей, аплату паслуг і зручнасць іх для людзей. А далей  ідзе цікавая гісторыя пра ўзнікненне грошай і ўменне траціць іх разумна, укладваючы на выгадны дэпазіт, прыводзіцца шэраг цікавых прыкладаў. Такая кніжка на роднай мове пад назвай “Твае першыя фінансы” можа стаць фінансавым “букваром” для юнага пакалення.

Жывую цікавасць  у  публікі выклікала і фатаграфаванне на фоне нотнага стану і лагатыпа  “Бел-аграпрамбанка”,  а фота ўручаліся літаральна праз некалькі хвілін, і бясплатна. Унізе былі  адпаведныя  надпісы:  “Белаграпрамбанк” і “Вечары Вялікага тэатра ў замку Радзівілаў”. Цудоўна мець на памяць такія фатаграфіі, што і казаць.

Раіса  ХВІР, г. Нясвіж.


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.