Каманда Нясвіжчыны — лепшая ў АПК вобласці

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Фота 3

Фота 3

У канцы чэрвеня на базе   спартыўнага комплексу  г. Беразіно прайшла ІХ спартакія-да работнікаў аграпрамысловага комплексу Мінскай вобласці.   Удзельнічалі 22 каманды.  Каманда Нясвіжскага раёна  ў складзе 15  чалавек стала пераможцай  у агульнакамандным заліку.

Першыя месцы былі таксама  заваяваны ў спаборніцтвах па міні-футболе і настольным тэнісе. Другое — у шматбор’і комплексу “Здароўе”.

У камандзе па міні-футболе вы-ступалі прадстаўнікі ААТ  “Гара-дзейскі цукровы камбінат”: на фота 3 (сядзяць — Андрэй Куркоў і Аляксандр Шарамета, стаяць — Яўген Швака, Аляксандр Варкулевіч, Міхаіл Кійко, Яўген Скачко, Алег Чарняк (капітан). Яны згулялі настолькі прыгожа і зладжана, паказалі высокатэхнічную, хуткасную, мабільную гульню, што выклікала захапленне ў сапернікаў і сімпатыю ў гледачоў.

Фота 1

Фота 1

У настольным тэнісе выступалі прадстаўнікі доследнай навуковай станцыі па цукровых бураках Ірына Белабародзька і СВК “Агракамбінат Сноў” Леанід Дэмух. У шматбор’і комплексу “Здароўе” вызначыліся спецыя-ліст ААТ “Юшавічы” Надзея Арсяновіч і работнік СВК “Гарадзея” Аляксандр  Мішчанка. Аляксандр Мішчанка (фота 1) стаў бронзавым прызёрам у гіравым спорце. Ён 100 разоў падняў гіру папераменна дзвюма рукамі. У плаванні сваё майстэрства дэманстравалі Сяргей Чычко з ААТ “Лань-Нясвіж” і Ірына Быль з ААТ “Нясвіжскі райаграсэрвіс”, якая стала сярэбраным  прызёрам спаборніцтваў (фота 2).

Фота 2

Фота 2

Каманду ўзначальваў старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Нясвіжчыны Іван Кендыш.

Дамоў нашы землякі вярнуліся з Кубкамі, медалямі і Дыпломамі Мінскага абкама Беларускага прафсаюза работнікаў АПК.

Тамара ПРАЛЬ-ГУЛЬ.


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.