КАРМЫ

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

zap2

Па стане на 7 ліпеня, згодна з аператыўнымі данымі райсельгасхарчу, у раёне скошана 3357 гектараў траў другога ўкосу, што складае 36 % да плана. У т.л. 1040 га — у СВК “Гарадзея”, 493 га — у ААТ “Новае жыццё”, 431 га — у СВК “Агракамбінат Сноў”, 410 га — у ААТ “Нясвіжскія Астроўкі”. За апошні дзень, 6 ліпеня, найбольшую прыбаўку паказалі механізатары “Нясвіжскіх Астровак” — 156 га, механізатары ДП “Эксперыментальная база “Свеклавічная” — 100 га. Дзённая прыбаўка па раёне склала 387 га. Усё, што скошана, па стане на 7 ліпеня  ўбралі ў “Снове” і ААТ “Юшавічы”, 99 % — у “Гарадзеі”.

Усяго ў сельгаспрадпрыемствах раёна нарыхтавана 28524 тоны  кармавых адзінак, або 23,7 % да плана. На 1 умоўную  галаву жывёлы гэта складае 6,27 цэнтнера кармавых   адзінак. У тым ліку па 12,09 ц назапасілі     ў ААТ “Лань-Нясвіж”, па 10,64 ц — у ЗАТ “Росіч”, па 9,34 ц — у ААТ “Новае жыццё”,  па 7,81 ц — у ДСГУ “Нясвіжская сортавыпрабавальная станцыя”. Па тэмпах выканання  задання лідзіруюць сортавыпрабавальная станцыя — 30 %, “Лань-Нясвіж” і “Новае жыццё”  — 29 %, ААТ “Нясвіжскі райаграсэрвіс” — 25 %. У фізічнай вазе нарыхтавана 90882 т сенажу (54,1 %), 5892 т сена (48,5 %), 1381 т сіласу (0,5 %). Па закладцы сенажу найлепш выконваюць заданне “Гарадзея” (74 %), “Новае  жыццё” (72 %), “Лань-Нясвіж” (68 %), “Нясвіжскі     райаграсэрвіс” (66 %). З сушкай сена выдатна справіліся снаўчане. Яго  маюць ужо 1594 тоны, што фактычна раўняецца заданню. 84 % сена назапасілі ў “Росічы”, 74 % — у “Лань-Нясвіж”.

 


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.