Лірычныя і жартоўныя

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

усмихнёмся

песні гучалі ў Нясвіжскім доме-інтэрнаце для са-старэлых і інвалідаў, якія выконвалі самадзейныя артысты з Нясвіжа. Між іншым, добрая традыцыя ўсталявалася ўжо некалькі гадоў таму: удзельнікаў хору ветэранаў працы г. Нясвіжа “Аптымісты” часта запрашаюць выступіць перад пажылымі людзьмі. Кожны раз рыхтуецца новая праграма, у якой падабраны творы рознай тэматыкі: патрыятычныя, вясёлыя, лірычныя, выконваюцца вершы і гумарэскі. Разнастайнасць рэпертуару падабаецца слухачам, а выканаўцам прыемна. І на гэты раз насельнікі інтэрната цёпла сустракалі выступленне харыстаў, слухалі песні  “Барадзіно”, “Дажджлівым вечарам”, “Недзе ў пасёлку”, “Хлеб ды соль”, “Сонца ў азерцы” і іншыя. А на момант выканання песні “Хлеб ды соль” дзве артысткі прыпаднеслі гаспадарам каравай.  Дружныя апладысменты і спяванне вядомых песень разам з выканаўцамі стварыла ў зале  цёплую, сяброўскую атмасферу, людзі ўсміхаліся. Ажыўленне слухачоў выклікала і польская песня “Каб я меў гітару”, гумарэска “Жыццё пажылой жанчыны”, кароткія жартоўныя замалёўкі. Культарганізатар дома-інтэрната Наталля Калеснікава шчыра падзякавала ўдзельнікам  хору і сказала:

— Нам  вельмі спадабаўся канцэрт, ды вы і самі бачылі гэта па рэакцыі слухачоў. У вас цудоўны, жывы рэпертуар: і сучасныя, і народныя творы. Мы спадзяёмся на новую сустрэчу і жадаем артыстам здароўя, бадзёрасці, аптымізму і новых добрых песень. Дзякуй вам за цудоўны настрой, падораны нашым людзям!

Нам было прыемна слухаць у свой адрас такія шчырыя словы, і пастараемся ў далейшым радаваць нашых  слухачоў  бадзёрымі песнямі.

Раіса Хвір,

г. Нясвіж.


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.