Літаратурная старонка

Изображение-683

Са святам!

З вялікім Святам, краю любы,

Я віншаваць цябе прыйшоў

Ад рэк, азёр, ад хатаў-зрубаў,

Дзе шчасце, радасць я знайшоў.

 

Яшчэ віншую ад прастораў:

Лугоў, бароў, і вербалоз,

Дзе незлічона ясных зораў

Свяцілі мне, калі я рос.

 

Сваю прыдбаўшы незалежнасць

Ў перабудовачны наш час,

Мы, беларусы, ўсе за еднасць,

А самастойнасць — компас наш.

 

Жывём у рытме новых будняў,

Будуем вёскі, гарады

Ў сваёй рэспубліцы паўсюдна —

Лепш за мінулыя гады.

 

Сягоння кожны з беларусаў

Адчуў сябе гаспадаром

І клятву продкаў не парушыў,

Збярог у бітвах родны дом.

 

Жывуць у памяці нашчадкаў

Ахвяры, страты той вайны —

Святыняй сталі іх парадкі,

За што змагаліся яны.

 

І вось сягоння я віншую

Цябе, мой краю дарагі,

І Мінск прыгожы салютуе,

Палошча родныя сцягі.

 

Святочна вуліцы прыбраны

Мястэчак, вёсак, гарадоў.

І, загаіўшы свае раны, —

Мы зноў у квецені садоў.

 

Святкуе сёння край любімы

Свой пераможны, ясны дзень.

Ад сэрца, любая Радзіма,

Нашчадкам свеціць твой прамень

 

 

Брэсцкая крэпасць

Хто з вас не быў у Брэсцкай

цытадэлі?

Прашу настойліва пабыць!

Каб тут пабачыць,

Як героі ўмелі

Сваю зямлю,

Свой край любіць.

Адчуць душою мужнасць тую, сілу,

Што выйграць памаглі вайну.

Пакласці тут,

На брацкую магілу,

Вянок,

Ці кветачку адну.

І тут, дзе цэгла, кожны камень шэры

Жывой асвечаны крывёй,

Яшчэ раз моўчкі

Прысягнуць на вернасць

Народу і зямлі сваёй.

 

 

 

Маё пажаданне

Гэткі хворы, як ніколі,

Я прашу пачуць мяне.

Суцяшаю свае болі

З кульбай, быццам на кані.

 

І пішу пакуль яскрава

Для нашчадкаў — маю права!

Хай сабе не знакаміты,

А Богам з жонкай не забыты.

 

Нам памагаюць свае дзеці,

Напэўна, як ніхто ў свеце,

Што нават хочацца пажыць,

Хоць час нястрымана бяжыць.

 

І толькі з Богам і надзеяй

Паклон свой шлём мы з Гарадзеі.

Паклон да самае зямлі

Ў дастатку людзі каб жылі,

 

Да старасці каб не хварэлі

І душу добрую каб мелі.

Кажу ўсё гэта і ад сэрца,

І ад душы сваёй, паверце.

 

Квітней, Нясвіжскі родны край,

Ты на зямлі сапраўдны рай!

 

 

Вызваленне

Быў я тады шпінгалетам,

Помню, як сёння, той дзень

У сорак чацвёртым: лета,

Якраз даспяваў ячмень.

 

Танк першы — “Іосіф Сталін” —

У вёску нашу зайшоў,

І людзі салдат віталі,

Як самых блізкіх сяброў.

 

Ад радасці плакалі зранку,

Абдымкам канца не было.

Ад зорак чырвоных на танках,

Здавалася, льецца святло.

 

А потым, помню, ракета

Ўзвілася ў блакіт нябёс:

Наперад — сігнал быў гэта

Для тых, хто нам волю прынёс.

 

І рушылі танкі: чакала

Іх новая бітва ў той дзень.

А маці серп свой дастала —

Якраз даспяваў ячмень.

 

 

 

Землякі

Аршаншчына —

Прывольны край,

Мая цудоўная

Радзіма!

Ты для мяне

Сапраўдны рай,

Як маці родная

Любіма.

Табой жыву

Дзень кожны я,

Як назаўжды

Цябе пакінуў:

Там хата

Родная мая

І водар

Бэзу і язміну.

У матчын двор

Як загляну,

Дзе шмат так

Гора перажыта,

Усё прыпомню:

І вясну,

І лета,

Калі сярпамі жалі жыта.

Прыпомню ўсіх,

Сям’ю сваю,

Уваскрашу на міг,

Здаецца.

І сэрца ўсхваляванае

Ў грудзях маіх

Мацней заб’ецца.

Я рос

І гартаваўся змалку

У гушчы тых,

Хто ваяваў,

Тады на нас,

Дзяцей-падшпаркаў,

Ніхто

І ўвагі не звяртаў.

А мы адну

Рабілі справу,

Дапамагалі,

Як маглі.

І ганаруся

Я па праву:

Свой край

Мы разам бераглі.

Схіліце галаву

Ўсе долу

За патрыётаў

Тых часоў —

Хто ваяваў

За нас, за волю,

З вайны

Дадому не прыйшоў.

Мы ўсе сягоння

Ім павінны

Паставіць помнік,

Землякі.

Каб спіс

Імёнаў іх

Архіўны

Ў граніце вырас —

На вякі!

Міхась Сазончык.

 

 

 

Пабрацімы

На высокім пастаменце

Ты, салдат, стаіш,

І на горад старажытны

Дзень і ноч глядзіш.

Ля падножжа пад табою

Пабрацімы спяць,

Яны палі ў часе бою,

Нам іх не падняць.

Пабрацімы, пабрацімы,

Верныя сыны!

Хай вам сняцца, пабрацімы,

Аб радзіме сны.

Нашы воіны-героі

Нас не падвялі.

Яны сцяга перамогі

Немцу не здалі.

 

Сцяга, што ў маі над плошчай плыве

Пад гукі ўрачыстага марша.

Дык значыць, жыве перамога, жыве,

Дык значыць, жыве праўда наша!

Міхась Валько.

 

Память войны

Много лет без войны,

Много лет тишины.

Мы уж взрослые, дней тех

мальчишки!

Но нам видятся сны

Той ужасной войны,

Будто не было в ней передышки.

 

Вот опять и опять

Плачет бедная мать

Над могилою сына родного.

Ей никак не понять,

Ведь она всё же мать,

Что сын сделал фашистам плохого?

 

Вновь деревни горят,

Стон и плач в них стоят,

Дикий суд там творят автоматы.

Хоть ты стар, хоть ты млад —

Всё равно виноват.

Так решил фюрер их бесноватый.

 

Вон концлагерь вдали.

Там травили нас, жгли.

Голод всех нас морил неустанно.

Те, что выжить смогли,

Память-боль унесли.

В нашем сердце она постоянно.

 

Много лет без войны,

Много лет тишины.

Но нам видятся сны

Той ужасной войны,

Будто не было в ней передышки.

Владимир Азарко.

 

 

За Радзіму!

Шуміць тужліва родны бор,

Пальюцца скора шчасця песні…

Чытае дзядзька Ніканор

Лістоўку. Новую прынеслі.

 

Падпольны выдаваў райкам

З натхняльнай назвай —

“За Радзіму!”

Дамоў слаў партызан Адам

Праз ўнука Ніканора — Дзіму…

 

“Баграціён”, як смерч, ірве

Нямецкія падраздзяленні.

На Мінск імкнуць сыны твае,

Айчына. Блізка вызваленне.

 

— Савецкіх войск не затрымаць.

Не выратуюць контратакі…

Фашыстам прыйдзецца ўцякаць, — Дабавіў дзядзька, — без аглядкі.

 

— Дык скора кончыцца вайна?

Мо, дачакаюся Мікіты.

Чацвёрты ўжо гадок адна, —

Бядуе Ганна, — з Маргарытай.

 

— О Божа! Толькі каб ён жыў,

Хоць пакалечаны, нічога.

Каб Маргарытку прытуліў…

Хутчэй настала б Перамога!

 

Чакалі ўсе, што прыйдзе дзень —

Свабоды сонца нам заззяе,

Пачварнага фашызму цень

Ўжо прападзе над нашым краем.

Антон ВАЛЯВАЧ.

 

 

 

 

Ветераны войны

Пусть идет он походкой нестройной,

Пусть на трость налегает рукой —

Он, как прежде, в делах

беспокойный,

Он по-прежнему бодрый душой.

Ветераны войны, как солдаты,

Свои плечи расправьте на миг!

Горы бед роковых и нежданных

Удержать вы сумели на них.

Вы теряли друзей, сердцу близких,

Снятся вам дорогие глаза.

На цветы у могил, обелисков

Каплет ваша скупая слеза.

По ночам ноют старые раны.

И не спится от дум и забот.

Ветераны войны, ветераны,

Трудовой, беспокойный народ.

Вам похвал, песнопений не надо.

Мы за вас бесконечно горды:

Вы — как люди особого склада.

Вы — как сталь из особой руды.

 

Секрет Победы

Когда б меня, как старшего, просили,

Ребята, не видавшие войны,

Открыть секрет непобедимой силы

Вооруженных Сил родной страны,

Я вспомнил бы не трудности

походов

И не победный фейерверк ракет,

А майский день нам  памятного года

В чехословацком старом городке.

Удар был так  стремителен —

короток,

Что через час, уже окончив бой,

Застряла наша танковая рота

В плену цветов у Ратуши седой.

Но всё же было главное не в этом —

Мне не забыть счастливого лица

Мальчишки с очень простеньким

букетом

На башне, не остывшей до конца.

Счастливый день, Победный день

весенний

Сиял в его распахнутых глазах:

Малыш твердил восторженно:

«Победа!»

И этим словом обо всем сказал.

 

 

Радзіма

Слова “Радзіма” — мудрае слова.

Гэта і сіла, і радасць зямлі.

Гэта здабыткаў нашых выснова.

Гэта — снягі і вясенні разліў.

Гэта — старонка, што ўсё

перанесла.

Гэта — твой сын, што з вайны

не прыйшоў.

Гэта — цікавая матчына песня,

Гэта — лугоў аксамітавы шоўк.

Слова Радзіма… І я уяўляю

Тую крынічку, што ціха звініць.

Гэта — жаўрук над абуджаным

краем,

Што летнім ранкам пяе ў вышыні.

Гэта — ласкавае слова каханай,

Гэта — каштанаў свечкі-агні.

Слова “Радзіма”… Зачараваны,

Я паўтараю яго дзень пры дні.

Мікалай Глеб-Падлескі.

 

 

Несвижской земле

Небо держат березы надежно,

Украшая края облаков,

Я пройдусь по тебе осторожно,

Город самых прекрасных дворцов…

Несвиж-солнце, искусства столица,

Колыбель песнопений в  сердцах,

Повезло здесь и Книге родиться

На волшебных Уши берегах…

Города есть другие на свете,

Но гуляя в чужой стороне,

Стены помню старинные эти,

Прилетая к ним  даже во сне.

 

Победы праведность храня…

Пока, друг, вертится земля,

Я верю в мудрость истин спорных

И в чистый трепет хрусталя,

И в добрый вкус воды озерной.

Победы праведность храня,

Я верю в жертвенность разлуки,

И в совершенство бытия —

Отваги верную поруку.

 

 

Солдаты уходят…

Солдаты уходят степенно

В свой путь, в небеса, навсегда.

Сознательно, чаще мгновенно

Зовет в темноту их звезда.

Солдаты уходят навечно,

Прожив свою жизнь до конца.

Их ждет у черты

бесконечность.

И памяти верны сердца.

Константин КОРНЕЛЮК.

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.