Міхась САЗОНЧЫК (1932 — 2015 гг.)

Поделитесь с друзьями
  • 1
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

сазончик

З вялікім смуткам і жалем  успрыняла грамадскасць раёна вестку аб тым, што пайшоў з жыцця наш зямляк, паэт, член Саюза пісьменнікаў Беларусі Міхаіл Яфрэмавіч Сазончык. Гэта быў энергічны, няўрымслівы чалавек. Ён моцна сябраваў са словам і вершаванымі  радкамі адгукваўся на  розныя праявы жыцця. Міхась Сазончык  шмат пісаў для дзяцей, яго душа  была адкрыта іх шчырасці, непасрэднасці, пяшчоце.

Яго творы — таксама пра родную беларускую зямлю, пра яе абаронцаў, што адстойвалі свабоду ў смяротнай схватцы з ворагам, пра яе руплівых працаўнікоў, якія памнажаюць багацце Айчыны.

Паэт пайшоў у іншы свет,  але з намі  засталіся яго вершы.  Яны заўсёды будуць клікаць сваіх чытачоў у дарогу, каб зазірнулі за гарызонт, яны не дадуць засумаваць, занядбаіцца, не дазволяць здрадзіць, салгаць, пакрывіць душой.

Няхай Міхаіл Яфрэмавіч  спачывае спакойна. Ён пакінуў на зямлі добры след, каштоўную спадчыну, выканаўшы сваё прызначэнне.

Выказваем яго родным і блізкім самыя шчырыя спачуванні


Поделитесь с друзьями
  • 1
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.