Моладзь — за захаванне гісторыі

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

IMG_8820

У нядзелю ва ўрачыстай абстаноўцы ў Тэатральнай зале замка Радзівілаў прайшло адкрыццё міжнароднага 

валанцёрскага экалагічнага летніка “Спадчына Радзівілаў-2015”, 

які Нацыянальны гісторыка-культурны музей-запаведнік “Нясвіж” праводзіць сумесна з Нясвіжскім раённым

выканаўчым камітэтам  і рэспубліканскім грамадскім аб’яднаннем “Беларуская  асацыяцыя клубаў ЮНЕСКА”. 

Для ўдзелу ў праекце запрашаліся маладыя і энергічныя людзі ва ўзросце ад 18 да 35 гадоў. Спецыяльнай кваліфікацыі ад валанцёраў не патрабавалася, асноўнай умовай было валоданне арганізацыйнымі навыкамі, камунікабельнасцю і працавітасцю.

Калі зазірнуць у гісторыю праекта, то за два гады ў рабоце валанцёрскага летніка прыняла ўдзел моладзь з Беларусі, Расіі, Украіны, Малдовы, Фінляндыі, Нідэрландаў, Сербіі, Арменіі, Узбекістана і Кітая. Сёлета міжнародны валанцёрскі экалагічны летнік “Спадчына Радзівілаў-2015” праходзіць з 18 па 27 ліпеня. У ім працуюць 18 маладых людзей з Беларусі, Расіі, Украіны, Германіі, Іспаніі, Эстоніі, Арменіі і нават Паўднёвай Карэі.

На ўрачыстым мерапрыемстве да валанцёраў з прывітальнымі словамі звярнуліся зацікаўленыя асобы. Так, намеснік дырэктара НГКМЗ “Нясвіж” Сяргей Егарэйчанка адзначыў, што валанцёрскія летнікі клубаў ЮНЕСКА ўжо сталі добрай традыцыяй  для музея-запаведніка і ўзаемна ўзбагачаюць як той бок, які іх прымае, так і тых, хто прыязджае. Ён таксама пажадаў маладым лю-дзям не толькі добра папрацаваць,  але і цікава адпачыць.  Аб тым, як арганізавана работа летніка і дзе запланавана праца яго ўдзельнікаў, расказаў старшы навуковы супрацоўнік музея Вячаслаў Мазалеўскі.

Сёлета валанцёры задзейнічаны на добраўпарадкаванні могілак і ўсыпальніцы барона Гартынга ХІХ стагоддзя ў вёсцы Завушша, што за 15 км ад Нясвіжа, а таксама на тэрыторыі самога палацава-паркавага ансамбля, дзе трэба падрыхтаваць да музейных заняткаў археалагічныя матэрыялы. Акрамя гэтага, для валанцёраў пройдуць паглыбленыя экскурсіі па гістрычнай частцы горада — замку і парках, Ратушы і касцёле.

Перад прысутнымі таксама выступілі адміністрацыйны дырэктар валанцёрскага летніка Мэры Геваргян і яго праграмны дырэктар Карынэ Чахаян, дырэктар Нясвіжскага гарадскога маладзёжнага цэнтра Людміла Матусевіч, выступленне якой суправаджалася відэапрэзентацыяй работы Цэнтра, і намеснік галоўнага рэдактара газеты “Нясвіж-скія навіны” Соф’я Любанец.

Як адзначалі выступоўцы, арганізацыя  валанцёрскага летніка такога кшталту мае вельмі вялікае значэнне: яго работа спрыяе папулярызацыі гісторыі і культуры нашай краіны, яе духоўнай спадчыны, таму што кожны ўдзельнік летніка прывязе веды і ўражанні аб Беларусі на сваю радзіму, а значыць, зробіць яе добрае імя яшчэ больш вядомым ва ўсім свеце.

“НН”.


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.