Музычны форум у замку Радзівілаў

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

харавы калектыў Вялікага тэатра пад кіраўніцтвам  галоўнага хормайстра тэатра, народнай артысткі  Беларусі Ніны Ламановіч выконвае творы кампазітараў Эдварда Гірдо і Антонія Радзівіла  ў касцёле Божага Цела.  Вядучая — кандыдат мастацтвазнаўства  Святлана Немагай

Харавы калектыў Вялікага тэатра пад кіраўніцтвам
галоўнага хормайстра тэатра, народнай артысткі
Беларусі Ніны Ламановіч выконвае творы кампазітараў Эдварда Гірдо і Антонія Радзівіла ў касцёле Божага Цела. Вядучая — кандыдат мастацтвазнаўства
Святлана Немагай

IMG_7169

Канец чэрвеня адзначыўся для несвіжан вялікай мастацкай падзеяй — шостым штогадовым фестывалем “Вечары Вялікага тэатра ў замку Радзівілаў”. Па традыцыі, у велічным замку беларускіх магнатаў, дзе ў ХVІІІ стагоддзі зарадзіўся айчынны прафесійны тэатр, калектыў Вялікага тэатра Беларусі прадставіў разнастайныя канцэртныя праграмы і творчыя вечары артыстаў, оперныя і балетныя спектаклі, у тым ліку прэм’ерныя. Сёлета нясвіжскі “open-air” пачаўся ў адным з найпрыгажэйшых храмаў Беларусі — касцёле Божага Цела. Творы кампазітараў Эдварда Гірдо і Антонія Радзівіла, якія гучалі тут, былі цесна звязаны з гісторыяй гэтага незвычайнага месца. Калі імя і заслугі Антонія Радзівіла — магната, палітыка, мецэната, кампазітара — шырока вядомыя, то асоба Гірдо аказалася пад пільнай увагай даследчыкаў не так даўно. У канцы 90-х гадоў у Нацыянальную бібліятэку Беларусі была перададзена частка нотнага архіва Нясвіжскага касцёла Божага Цела. Сярод вялізнага масіву музычных твораў розных аўтараў былі знойдзены рукапісы сачыненняў Эдварда Гірдо. У перыяд паміж першай і другой сусветнымі войнамі ён служыў у  касцёле арганістам і кіраўніком хору, быў значнай фігурай у музычным жыцці горада і пакінуў пасля сябе мноства цікавых твораў рэлігійнага і свецкага характару. Менавіта яго творчасць розных жанраў склала аснову канцэрта харавой музыкі, які падрыхтаваў для адкрыцця фестывалю ў Нясвіжы харавы калектыў Вялікага тэатра пад кіраўніцтвам галоўнага хормайстра тэатра, народнай артысткі Беларусі Ніны Ламановіч. А сам канцэрт стаў асабліва цікавым для слухачоў дзякуючы змястоўным каментарыям яго вядучых — кандыдата мастацтвазнаўства Святланы Немагай і заслужанага артыста Беларусі, кіраўніка творчага калектыву “Беларуская капэла” Віктара Скарабагатава.

Спявае Таццяна Траццяк

Спявае Таццяна Траццяк

Партыю Залатога раба ў балеце «Шахразада» выконвае народны артыст Беларусі Ігар Артамонаў

Партыю Залатога раба ў балеце «Шахразада» выконвае народны артыст Беларусі Ігар Артамонаў

Вечар першага дня фестывалю быў прысвечаны балетнаму мастацтву — на галоўнай фестывальнай сцэне, якая размясцілася ва ўнутраным двары замка Радзівілаў, былі паказаны спектаклі “Жар-птушка” Ігара Стравін-скага і “Шахразада” Мікалая Рымскага-Корсакава са спадчыны легендарных “рускіх сезонаў” Сяргея Дзягілева. Гледачы ўбачылі гэтыя балеты практычна ў іх першапачатковым выглядзе — такімі, якімі іх стварыў у пачатку мінулага стагоддзя рускі харэограф Міхаіл Фокін. Сцэнаграфія вядомага мастака, ураджэнца Беларусі Лявона Бакста, была ўзноўлена па яго арыгінальных эскізах і малюнках. Сваімі экзатычнасцю, маляўнічасцю і таямнічасцю “Жар-птушка” і “Шахразада” на пачатку ХХ стагоддзя ашаламілі і зачаравалі Парыж. Такімі ж яны паўсталі і на адкрытай сцэне “маленькага Парыжа” — Нясвіжа.

Фрагмент балета «Жар-птушка». Партыі Івана-царэвіча і жар-птушкі выконваюць заслужаныя артысты Рэспублікі Беларусь Ірына і Алег Яромкіны

Фрагмент балета «Жар-птушка». Партыі Івана-царэвіча і жар-птушкі выконваюць заслужаныя артысты Рэспублікі Беларусь Ірына і Алег Яромкіны

Сцэна з оперы «Паяцы». У ролі Нэдды — лаўрэат міжнароднага конкурсу Кацярына Галаўлёва,  у ролі Тоніа —  заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь Станіслаў Трыфанаў

Сцэна з оперы «Паяцы». У ролі Нэдды — лаўрэат міжнароднага конкурсу Кацярына Галаўлёва, у ролі Тоніа —
заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь Станіслаў Трыфанаў

Да адказу запоўнена слухачамі была і Тэатральная зала замка Радзівілаў, дзе на другі дзень фестывалю праходзіла выступленне салісткі оперы, уладальніцы медаля Францыска Скарыны Таццяны Траццяк і струннага квінтэта “Серанада”, у які ўваходзяць музыканты сімфанічнага аркестра Вялікага тэатра. Артысты прадставілі новую праграму “Кахання нягучныя словы”, у якой прагучалі старанна сабраныя ў своеасаблівы мастацкі букет творы, кожны з якіх ўяўляў сабой невялікую, але вельмі яскравую музычную перліну.

Партыі Шахрыяра і Забеіды выконваюць заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь Юрый Кавалёў і заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь Марына Вежнавец

Партыі Шахрыяра і Забеіды выконваюць заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь Юрый Кавалёў і заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь Марына Вежнавец

У ролях лясной нечысці — артысты балета Вялікага тэатра

У ролях лясной нечысці — артысты балета Вялікага тэатра

Марыя Дарота  дэ Кастэлян Радзівіл

Марыя Дарота
дэ Кастэлян Радзівіл

Вечарам гэтага дня на вялікую сцэну ўнутранага двара выйшлі героі оперы “Паяцы” Руджэра Леанкавала. Прэм’ера гэтай оперы адбылася мінулай зімой і адкрыла яшчэ адзін традыцыйны творчы праект Вялікага тэатра Беларусі — Мінскі міжнародны калядны форум. Гісторыю вандроўнай акцёр-скай трупы,  у якой узнікае любоўны трохкутнік, рэжысёр-пастаноўшчык Міхаіл Панджаві-дзэ перанёс у свет сучаснага тэатра. Адметнасць гэтай оперы ў тым, што аўтар музыкі і лібрэта ў ёй — адзін і той жа чалавек, які, да таго ж, напісаў гэты твор на аснове рэальнага выпадку з практыкі свайго бацькі — судовага чыноўніка, якому прыйшлося разбіраць справу аб забойстве акцёрам у парыве рэўнасці каханка сваёй жонкі.Трывіяльная драма рэўнасці, паказаная праз зусім нетрывіяльную форму “тэатра ў тэатры” вызначыла надзвычайны поспех твора, які стаў трыумфам кампазітара, важным дасягненнем не толькі італьянскай, але і сусветнай опернай культуры. На трэці дзень фестывалю Тэатральная зала замка прыняла яшчэ адну музычную імпрэзу — дзве аднаактавыя оперы гэтага тэатральнага сезона. “Служанка-гаспадыня” Джаванні Пергалезе і “Капельмайстар” Дамяніка Чымарозы як узоры так званай оперы-buff  парадавалі гледачоў лёгкасцю і прыгажосцю музычнай мовы ў спалучэнні з іскрамётным італьянскім гумарам.

Падчас прэс-канферэнцыі. На пытанні журналістаў адказвае  заслужаны артыст  Беларусі, кіраўнік творчага калектыву “Беларуская капэла” Віктар Скарабагатаў

Падчас прэс-канферэнцыі. На пытанні журналістаў адказвае заслужаны артыст Беларусі, кіраўнік творчага калектыву “Беларуская капэла” Віктар Скарабагатаў

Маляўнічым і вельмі ўражвальным завяршэннем трохдзённага музычнага фестывалю ў замку Радзівілаў стаў грандыёзны гала-канцэрт зорак опернага і балетнага майстэрства, прысвечаны 70-годдзю Вялікай Перамогі, матэрыял аб якім быў размешчаны ў святочным нумары “НН” ад 2 ліпеня.

Цікава і тое, што падчас “Вечароў” для наведвальнікаў канцэртаў у замку працавалі дзве выставачныя залы, у якіх размясціліся выставы. Адна з іх была прысвечана 175-годдзю з дня нараджэння Марыі Дароты дэ Кастэлян Радзівіл, а другая — “Fiat lux” — расказвала аб гісторыі асвятляльных прыбораў. Як адзначыў у гутарцы з журналістамі дырэктар НГКМЗ “Нясвіж” Сяргей Клімаў, супрацоўнікі музея тройчы пабывалі ў Францыі, дзе завязалі адносіны з трыма прапраўнучкамі княгіні, абмеркавалі з імі шляхі супрацоўніцтва. Арыстакратка, вядомая грамадская дзеячка і рэфарматар сваіх уладанняў Марыя Дарота больш за 30 гадоў прысвяціла аднаўленню і добра-ўпарадкаванню радавога гнязда Радзівілаў. На прысвечанай ёй выставе прадстаўлены экспанаты з Францыі і Польшчы, якія дапамагаюць лепш уявіць вобраз гэтай неардынарнай жанчыны.

Адзін з парных кандэлябраў. Французская імперыя, XIX ст.

Адзін з парных кандэлябраў. Французская імперыя, XIX ст.

Стол-бюро. Французская імперыя, 1850 — 1860 гг.

Стол-бюро. Французская імперыя, 1850 — 1860 гг.

камода. Французская  імперыя, майстар Шарль Гіём дыль, 1850 — 1860 гг.; гарнітур салонны (канапа,  крэслы).  Французская рэспубліка, 1880 — 1890 гг.;  стол ломберны. Францыя, XIX ст.

камода. Французская імперыя, майстар Шарль Гіём дыль, 1850 — 1860 гг.; гарнітур салонны (канапа, крэслы). Французская рэспубліка, 1880 — 1890 гг.;
стол ломберны. Францыя, XIX ст.

Якую дарогу прайшло святло ад звычайнага агеньчыка да сучасных свяцільнікаў, можна было сабе ўявіць, агледзеўшы выставу “Fiat lux”. Яна, дарэчы, будзе ад-крыта для наведвальнікаў да 2 жніўня.

Соф’я ЛЮБАНЕЦ,

Іна ВАСІЛЕВІЧ.                  

 

 


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.