Мёд —сродак ад большасці хвароб

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

мед

Мёд — паўнавартасны суперпрадукт. Ён прадухіляе развіццё раку і хваробы сэрца, перадае Zee News. Сакрэт у вялікай канцэнтрацыі флаваноідаў, антыаксідантаў. А яшчэ мёд зніжае рызыку язвы і іншых хвароб страўнікава-кішэчнага тракта, у прыватнасці, бактэрыяльнага гастраэнтэрыту. Супрацьгрыбковы і антыбактэрыяльны эфект таксама ёсць у арсенале мёду за кошт наяўнасці энзіму, звязанага з выпрацоўкай перакісу вадароду. Да таго ж, мёд спрыяе аднаўленню і рэгенерацыі тканак пры ранах і апёках. А яшчэ мёд паляпшае паказчыкі спартсменаў. Начны кашаль і раздражненне горла, як паказаў эксперымент з удзелам 110 дзяцей, памяншаюць сваю інтэнсіўнасць пасля ўсяго адной дозы грэцкага мёду. Ён аказаўся такім жа эфектыўным, як і дэкстраметарфан.

«Звязда».


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.