На ячменнае поле

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

комбайн

Камбайнеры ААТ “Юшавічы” вывелі ў аўторак свае “стэпавыя караблі” на ячменнае поле за вёскай Юшавічы, абкаталі тэхніку. Пачынаецца самы гарачы сезон у сельгасвытворцаў — уборка ўраджаю збожжавых.

— Збожжаўборачныя камбайны сталі на лінейку гатоўнасці да 10 ліпеня — у гэты дзень прайшла іх прыёмка, — расказаў “НН” галоўны інжынер гаспадаркі Міхаіл Бука. — Справіліся з рамонтам у тэрмін. Гэтаму паспрыяла зацікаўленасць людзей аплатай працы, забеспячэнне запчасткамі. Вялікай увагі патрабавала 12-гадовая “Мега” Анатоля Міхайлава, для якой у “Белаграсэрвісе” куплялі нажы, сегменты, пальцы, ланцуг, замок ланцуга, варыятар. Па запчасткі для “Ліды-1340” Дзмітрыя Мялешкі, якой дзесяць гадоў, звярталіся і на завод у Ліду, і ў фірму “Мірысан” у Мінску.

Лічу, што і апошні этап барацьбы за лёс ураджаю аддадзены ў надзейныя рукі. Самы вопытны камбайнер — Аляксандр Янскі, у якога сёлета 20-ы сезон самастойнай работы на жніве. Самы малады — Яўген Кукула, які летась добра зарэкамендаваў сябе на працы ў гаспадарцы пасля заканчэння Клецкага ліцэя. Юнак — прадаўжальнік дынастыі камбайнераў Кукула (збажыну ўбіралі ў свой час яго дзед і бацька).

Гатова да прыёму ўраджаю сушыльная гаспадарка. Яе будуць абслугоўваць Леанід Дашко, Руслан Сак, Віктар Ціханаў, Андрэй Сікірыцкі, Аляксандр Траякураў і Іван Лукша.

Нацэлены аператыўна дапамагаць        удзельнікам жніва работнікі майстэрні: зваршчык Іосіф Жывень, токар Аляксандр Гурбан, слесары Анатоль Калеснікевіч, Уладзімір Міхайлоўскі, Віталь Цвірко.

Тамара ПРАЛЬ-ГУЛЬ.


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.