НАПРАМАК — ШМАТВЕКТАРНЫ

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

президент

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка прыняў удзел у мерапрыемствах, звязаных з правядзеннем сустрэч на найвышэйшым узроўні міждзяржаўнага аб’яднання БРІКС і Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва, якія праходзілі ў горадзе Уфа Расійскай Федэрацыі.

Аляксандр Лукашэнка падчас свайго рабочага візіту ва Уфу прыняў удзел у сустрэчы кіраўнікоў краін, што ўваходзяць у БРІКС, з лідарамі запрошаных дзяржаў для абмеркавання найбольш актуальных пытанняў сусветнай палітыкі, эканомікі, фінансавай сферы. «Мы даўно і паслядоўна прасоўваем ідэю «інтэграцыі інтэграцый» у сучасным свеце. Беларусь — гэта натуральны саюзнік БРІКС па пабудове ўзаемавыгадных і раўнапраўных адносін паміж Захадам і Усходам, Поўначчу і Поўднем без раздзяляльных ліній», — сказаў кіраўнік беларускай дзяржавы, выступаючы на сустрэчы. «Беларусь можна смела прылічыць да членаў «клуба сяброў БРІКС».

Таксама Аляксандр Лукашэнка правёў шэраг двухбаковых сустрэч. У першы дзень саміту адбылася сустрэча прэзідэнтаў Беларусі і Расіі. Як расказаў журналістам міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей, «яна прайшла не проста ў канструктыўнай, а ў вельмі дружалюбнай, таварыскай атмасферы». На сустрэчы Аляксандра Лукашэнкі і Уладзіміра Пуціна вялікая ўвага была нададзена развіццю гандлёва-эканамічнага ўзаемадзеяння. «У палітычнай сферы і іншых у нас праблем няма. Пэўныя праблемы існуюць у сферы гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва. Гэта звязана і з аслабленнем агульнасусветнай эканамічнай кан’юнктуры, і з узаемнымі санкцыямі паміж Расіяй і ЕС, — заявіў Уладзімір Макей. — Таму ў нас адбываецца спад тавараабароту ў гэтым годзе. На сустрэчы было абмеркавана, як пераадолець гэтыя негатыўныя тэндэнцыі і выйсці на той узровень тавараабароту, які быў у больш спрыяльныя гады».

А.Р. Лукашэнка сустрэўся з Прэзідэнтам Бразіліі Дзілмай Русеф, з Прэзідэнтам Манголіі Цахіягійнам Элбэгдоржам, Прэзідэнтам Афганістана Ашрафам Гані Ахмадзаем, з Прэзідэнтам Ісламскай Рэспублікі Іран Хасанам Раўхані.

Па матэрыялах БелТА.


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.