Нібы вялікая сям’я…

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

 

Сярод гледачоў свята — дырэктар ААТ “Юшавічы” Алег Вінаград,  яго намеснік па ідэалагічнай рабоце Ганна Жывень, галоўны  спецыяліст Сейлавіцкага выканаўчага камітэта Анатоль Халопіца  і кіраўнік спраў Жанна Грабоўская

Сярод гледачоў свята — дырэктар ААТ “Юшавічы” Алег Вінаград,
яго намеснік па ідэалагічнай рабоце Ганна Жывень, галоўны
спецыяліст Сейлавіцкага выканаўчага камітэта Анатоль Халопіца
і кіраўнік спраў Жанна Грабоўская

Село, как село,

И люди как люди вокруг,

Но праздник приходит,

И всё изменяется вдруг.

На лицах улыбки,

и светятся счастьем глаза,

И сотни шаров разноцветных

летят в небеса…

Менавіта гэтымі вершаванымі радкамі можна ахарактарызаваць дзею, якая адбылася  ў пачатку ліпеня ў аграгарадку Юшавічы, дзе ля Дома культуры на свята сабраліся жыхары Юшавіч і Ракавіч, каб у чарговы раз вітаць людзей працы і мнагадзетныя сем’і, юбіляраў і тых, хто дзесяцігоддзямі крочыць разам па жыцці, узяўшы некалі шлюб.

Так, напрыклад, Соф’я Іосіфаўна і Яўген Іосіфавіч Янцэвічы ў ліпені гэтага года адзначылі ізумруднае вяселле. Сямейная пара доўгі час жыла ва Украіне. Калі гаспадар пайшоў на заслужаны адпачынак, вярнуліся ў родную вёску. Соф’я Іосіфаўна працавала дырэктарам мясцовай школы. Сёння — таксама на заслужаным адпачынку. Жанчына любіць вясковыя святы, якія ладзяць тут. Падабаюцца музычныя нумары і арганізацыя мерапрыемстваў, радуецца, што кожны раз успамінаюць тут лю-дзей працы, хто ўнёс асабісты ўклад у справы гаспадаркі, што, дзякуючы камфортным умовам пражывання, на вёсцы застаецца моладзь, якая і працуе добра, і на сцэне адчувае сябе звыкла, не саступаючы прафесійным артыстам.

Сярод гледачоў  — Надзея Мікалаеўна Быль, адна з тых вяскоўцаў, якіх сваім падарункам павіншаваў аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі  Нясвіжскага райвыканкама

Сярод гледачоў — Надзея Мікалаеўна Быль, адна з тых вяскоўцаў, якіх сваім падарункам павіншаваў аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Нясвіжскага райвыканкама

У сям’і Янцэвічаў выраслі дзве дачкі, якія, як і мама, прысвяцілі жыццё педагагічнай працы. Адна з іх — Людміла Яўгенаўна Каткова — працуе ў Нясвіжскай гімназіі намеснікам дырэктара. Настаўніцкую дынастыю працягвае і ўнучка Янцэвічаў. Яна будзе працаваць выкладчыкам замежнай мовы ў Мінску.

Маючы за плячамі няпростую працоўную біяграфію (Яўген Іосіфавіч, набыўшы вышэйшую тэхнічную адукацыю, два дзесяцігоддзі адпрацаваў на вугальных шахтах), мяняючы месца пражывання, што было зусім няпроста, муж і жонка Янцэвічы за 55 гадоў сумеснага жыцця захавалі не толькі цеплыню і павагу адзін да аднаго, але і пранеслі праз дзесяцігоддзі любоў да родных мясцін, да землякоў. І людзі ім адказваюць узаемнасцю.

Сабраўшыся на агульнае свята, жыхары вёсак Юшавічы і Ракавічы — нібы  вялікая сям’я, розных узростаў і розных характараў, розных захапленняў і розных лёсаў…

Асаблівую старонку ў гэтыя ліпеньскія дні, калі Беларусь адзначыла Дзень вызвалення ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, адрасавалі сама-дзейныя артысты сваім землякам, дзякуючы якім “…мы жывём, мы марым пакінуць толькі добрыя сляды”. Хвілінай маўчання вяскоўцы ўшанавалі памяць загінуўшых у гады Вялікай Айчыннай вайны. А потым пайшоў аповед пра тых, чыё маленства кранула чорнае крыло фашысцкай навалы.

Загадчык Юшавіцкага СДК Таццяна  Еўтух віншуе мнагадзетную сям’ю Дзмітрыя  і Алены Стульба

Загадчык Юшавіцкага СДК Таццяна
Еўтух віншуе мнагадзетную сям’ю Дзмітрыя і Алены Стульба

Надзея Мікалаеўна Быль сустрэла вайну ў 6-гадовым узросце.

— Помню, як пачалася вайна, — расказвае яна. — Сёння ўжо няма той дарогі, побач з якой мы жылі. Менавіта па ёй ішлі войскі. Немцы прыйшлі паліць нашых суседзяў, дазналіся пра іх сувязь з партызанамі. Дрыжалі і калаціліся ад жудасці ўсе. Хату іх падпалілі, а ўраджай іх захоўваўся ў нас. І калі б фашысты даведаліся пра тое, то і мы ўсе загінулі б. Слава Богу, абышлося.

Помню, як бамбілі. Тата нас, дзяцей, саджаў на воз і адвозіў далей ад дарогі, пад балота. Ад бомбаў загінула дзяўчынка, раніла бацьку, у аднаго чалавека адарвала руку…

Пазней на вайну забралі бацьку, пайшлі ваяваць і чатыры сыны маёй бабулі — Кацярыны Вікенцьеўны Хвянько з Салтанаўшчыны. Мая мама была ў  сям’і пятай.

Калі бабуля засталася адна, я перайшла да яе жыць. Цяжка жылося. Не было чаго есці. Карова, якая нейкім чынам захавалася ў маіх бацькоў, малака давала мала. Але другі раз сходзім з Салтанаўшчыны ў Ракавічы, прынясём з бабуляй у збаночку малака. Прынясём і расцягваем, каб хапіла надаўжэй.

А іншы раз і галодныя клаліся спаць.

Юлія Сачук, медсястра хірургічнага аддзялення Нясвіжскай райбальніцы, жыве ў Юшавічах. З 9-гадовага ўзросту прымае ўдзел у культурна-масавых мерапрыемствах Дома культуры. Сёння яна ў адпачынку па доглядзе за дзіцем, але  знаходзіць час разам з дзвюма  дачушкамі выступаць  перад землякамі. На здымку: Юлія Сачук з маленькай дачкой Дамінікай

Юлія Сачук, медсястра хірургічнага аддзялення Нясвіжскай райбальніцы, жыве ў Юшавічах. З 9-гадовага ўзросту прымае ўдзел у культурна-масавых мерапрыемствах Дома культуры. Сёння яна ў адпачынку па доглядзе за дзіцем, але знаходзіць час разам з дзвюма дачушкамі выступаць перад землякамі. На здымку: Юлія Сачук з маленькай дачкой Дамінікай

IMG_4021

За актыўны ўдзел у творчым жыцці Нясвіжскага раёна і асабісты ўклад у развіццё народнай песеннай творчасці ўсе ўдзельнікі вакальнай групы “Весялуха” ўзнагароджаны граматамі дзяржаўнай установы культуры “Нясвіжскі раённы цэнтр культуры”, якія на свяце ўручыла дырэктар РЦК Таццяна Лук’янчык. Гэта работнікі рабатызаванай МТФ “Затур’я-2” Аляксандр і Анастасія Марціноўскія, вадзіцель Вячаслаў Цвірко, прадпрымальнік Віктар Навоша, загадчык малочнай лабараторыі Марыя Ліпень, механік лясгаса Дзмітрый Шымановіч, механізатар Дзмітрый Петручэня, бухгалтар Таццяна Мохарт, палявод Вольга Міхайлава, медсёстры Юлія Сачук і Ганна Цвірка, сацыяльны работнік Ганна Жук, работнік комплексна-прыёмнага пункта Алена Стульба

Помню, як бабуля плакала па сынах, калі не было пісьмаў. Пасля даведаліся, што двое з іх — Іосіф і Мікалай — прапалі без вестак. Ад Івана прыйшлі весткі з Балгарыі. Вярнуўся з вайны і Канстанцін…

Калі прыехалі дадому дзядзькі, я перайшла жыць да сваіх. Вырасла — выйшла замуж. Нарадзіла траіх дзяцей — сына Анатоля і дзвюх дачок, Паліну і Антаніну. Калі сыночку было тры гады, пайшла працаваць у мясцовую гаспадарку. Было гэта ў 1957 годзе…

Працавала Надзея Мікалаеўна заўсёды шчыра і сумленна. Усю сябе аддавала справе палявода. Было гэта, вядома, няпроста. Сёння аб гэтым сведчаць натруджаныя рукі гэтай слаўнай жанчыны. Дапамагалі і дзеці. Маленькія дачушкі на возе адвозілі лён, каб слаць яго на балоце.

На ўборцы бульбы Надзея Мікалаеўна таксама была ў перадавіках.

За гэта штогод жанчыну адзначалі ўзнагародамі і падарункамі (у той час гэта былі адрэзы тканіны).

Больш за чатыры дзесяцігоддзі працоўнага стажу ў гэтай незвычайнай жанчыны. Яшчэ пяць гадоў працавала на пенсіі.

Соф’я Іосіфаўна Янцэвіч

Соф’я Іосіфаўна Янцэвіч

Чаму незвычайнай? Ды таму, што Надзея Мікалаеўна не толькі ўсё жыццё была дбайнай працаўніцай. Яна, застаўшыся ўдавою ў дваццаць пяць, сама выгадавала траіх дзяцей, якія выйшлі ў людзі, атрымалі прафесіі, шчыра жылі і працавалі заўсёды. А сёння побач уся яе вялікая сям’я, а гэта шэсць унукаў, дзевяць праўнукаў, самаму маленькаму з іх — Жэню — 14 ліпеня споўнілася 4 гады.

Надзея Мікалаеўна ў сваім паважаным узросце (у маі гэтага года яна адзначыла сваё 80-годдзе) не сядзіць без справы. З-пад яе працавітых рук нараджаюцца сапраўдныя шэдэўры — іконы і карціны, вышытыя крыжыкам і гладдзю. Майстрыха дорыць іх дзецям, унукам і праўнукам. А калі Надзея Мікалаеўна прыязджае разам з дачкой і зяцем на свята вёскі, то яшчэ і яшчэ  раз радуецца, што вёска жыве, што і людзям жыць становіцца лягчэй, што гучаць над сядзібамі прыгожыя песні, якія прабіваюць слязу, навяваючы ўспаміны пра гады ваеннага дзяцінства, нялёгкай маладосці і жыццёвых страт — глыбокіх і нясцерпных для сэрца маці…

На сцэне — Ваня Еўтух  і танцавальны калектыў Юшавіцкага СДК “Сонейка”

На сцэне — Ваня Еўтух
і танцавальны калектыў Юшавіцкага СДК “Сонейка”

На свята ў Юшавічы збіраюцца не толькі мясцовыя  вяскоўцы, але і несвіжане, і жыхары навакольных вёсак

На свята ў Юшавічы збіраюцца не толькі мясцовыя
вяскоўцы, але і несвіжане, і жыхары навакольных вёсак

Няхай наш чытач даруе, што сёння матэрыял пра вясковае свята пабудаваны менавіта на гэтых лёсах вяскоўцаў. Але пагадзіцеся, у гэтых людзей можна многаму павучыцца, многае ўзяць для сябе, сваіх адносін да жыцця.

Вярнуўшыся да свята, наладжанага ў Юшавічах, хочацца зазначыць, што кожны артыст ад самага маленькага — чатырохгадовага — да сталага, падарыў вёсцы свае найлепшыя душэўныя пасылы. На імправізаванай сцэне выконваліся як народныя, так і сучасныя творы. Даспадобы гледачу былі лірычныя кампазіцыі і рытмічныя натхняльныя танцы.

Вядома, за кожным мерапрыемствам стаяць тыя, хто тыднямі яго рыхтаваў, хто падтрымліваў артыстаў, дапамагаў матэрыяльна.

Як адзначыла ў размове загадчык Юшавіцкага СДК Таццяна Еўтух, падзякаваць хочацца ўсім удзельнікам. Арганізацыя такога свята — гэта гадзіны рэпетыцый, калі людзі ахвяруюць нечым асабістым і прыходзяць у Дом культуры, каб падрыхтаваць нумар. Ідэі сцэнарыяў нараджаюцца ў калектыве, вельмі хочацца нікога не забыць і ўсім падарыць добры настрой.

Выступаюць самыя маленькія ўдзельнікі свята — Даша Смаршчок, Аня Котава,  Віка Мохарт

Выступаюць самыя маленькія ўдзельнікі свята — Даша Смаршчок, Аня Котава,
Віка Мохарт

А яшчэ ў Юшавічах на такіх святах з кожным годам павялічваецца колькасць лавак для вяскоўцаў, а значыць, і гледачоў. Вялікую дапамогу ў арганізацыйных пытаннях работнікі культуры атрымліваюць ад дырэкцыі ААТ “Юшавічы” на чале з яго кіраўніком Алегам Вінаградам. Мясцовая гаспадарка штогод клапоціцца пра ўвагу да людзей працы — як заслужаных, так і маладых. Падарункі сем’ям і лепшым гаспадарам падвор’яў рыхтуе сельвыканкам. Гульнёвую праграму з электрамабілямі, батутам, салодкай ватай і марожаным прывозяць прадпрымальнікі з Нясвіжа. Вось так агульнымі намаганнямі і атрымліваюцца шумныя, вясёлыя святы ў  раёне, якія, як прызнаюцца вяскоўцы, у Юшавічах чакаюць з нецярплівасцю.

Прыемна тое, што юшавіцкіх спевакоў на раённых мерапрыемствах заўсёды прыходзяць слухаць тыя, хто пакінуў некалі вёску. Адразу некалькі сем’яў наведалі святочную пляцоўку 3 ліпеня ў Нясвіжскім гарадскім парку і чакалі выступлення сваіх землякоў — вакальнай групы “Весялуха”.

Іна ВАСІЛЕВІЧ.

Фота Марыны ІОДЗІК.


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.