Парламентарыі зацвердзілі дату выбараў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

выборы

На апошнім пасяджэнні сёмай сесіі Палата прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь падтрымала прызначэнне даты правядзення выбараў Прэзі-дэнта краіны на 11 кастрычніка гэтага года. Як заўважыла ў сваім выступленні перад дэпутатамі старшыня Цэнтральнай камісіі па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў Лідзія Ярмошына, традыцыйна выбары праходзяць не ў апошнюю магчымую па заканадаўстве нядзелю, а крыху раней.

Лідзія Ярмошына паведаміла, што рэгістрацыя ініцыя-тыўных груп па зборы подпісаў для вылучэння кандыдатаў павінна завяршыцца не пазней за 22 ліпеня. Збор подпісаў будзе працягвацца з 23 ліпеня па 21 жніўня. Не пазней за 22 ліпеня будуць створаны тэрытарыяльныя выбаркамы, а да 26 жніўня — участковыя. З 22 жніўня па 5 верасня трэба будзе падаць у ЦВК дакументы на рэгістрацыю кандыдатаў. Не пазней за 5 верасня абласныя і Мінская гарадская камісіі падвядуць вынікі збору подпісаў па кожнай кандыдатуры на сваіх тэрыторыях і пададуць гэтыя вынікі ў Цэнтрвыбаркам. Рэгістрацыя кандыдатаў на пасаду Прэзідэнта павінна завяршыцца не пазней за 15 верасня. З гэтага моманту пачынаецца перыяд перадвыбарнай агітацыі.

Датэрміновае галасаванне пройдзе з 6 па 10 кастрычніка.

БелТА.


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.