Поспехаў вам, хлебаробы!

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Лепшы камбайнер ААТ “Новае жыццё” Георгій Антановіч чакае жніва і з радасцю (усё-такі хлеб  убіраць!), і з лёгкай трывогай, заклапочанасцю. — Прыйдзецца цяжкавата, — кажа Георгій  Іванавіч. — Але настроены   на прадукцыйную, якасную работу.   Сёлетні сезон для яго стане  29-м.  І, несумненна, вялікі вопыт дапаможа  камбайнеру паспяхова справіцца з усімі  цяжкасцямі. Нагадаю: летась Георгій Антановіч намалаціў 1779,9 умоўнай тоны збожжа і заняў  па раёне трэцяе месца ў індывідуальным  спаборніцтве камбайнераў па першай групе  гаспадарак. Пажадаем яму новых поспехаў!

Лепшы камбайнер ААТ “Новае жыццё” Георгій Антановіч чакае жніва і з радасцю (усё-такі хлеб убіраць!), і з лёгкай трывогай, заклапочанасцю.
— Прыйдзецца цяжкавата, — кажа Георгій Іванавіч. — Але настроены
на прадукцыйную, якасную работу. Сёлетні сезон для яго стане
29-м. І, несумненна, вялікі вопыт дапаможа камбайнеру паспяхова справіцца з усімі цяжкасцямі. Нагадаю: летась Георгій Антановіч намалаціў 1779,9 умоўнай тоны збожжа і заняў па раёне трэцяе месца ў індывідуальным
спаборніцтве камбайнераў па першай групе гаспадарак. Пажадаем яму новых поспехаў!

Час няўмольна ляціць наперад. Не паспееш азірнуцца, як усе клопаты хлебаробаў на збожжавай ніве падыдуць да завяршальнай стадыі — уборкі. Жніво — прыгожая, залатая і вельмі адказная пара. Многа зроблена на палях, многа ўкладзена ў зямлю сіл і сродкаў. З другога боку — надвор’е не вельмі спрыяла хлебаробу: на высокіх мясцінах збожжавыя “падгарэлі” пад пякучым сонцам без дастатковай колькасці вільгаці, на іншых участках шквалісты вецер месцамі паклаў збажыну долу.

Таму апошні рывок — жніво — патрабуе не проста высокай зладжанасці, арганізаванасці ўсяго тэхналагічнага працэсу, а і вялікай адказнасці, добрасумленнасці, патрыятызму (не пабаюся сказаць гэтае пафаснае слова) кожнага яго ўдзельніка.

Як у сельгаспрадпрыемствах раёна вырашаюцца пытанні падрыхтоўкі да ўборкі ўраджаю збожжавых культур?

Каб пачуць адказ на гэтае пытанне, мы пагутарым з працаў-нікамі гаспадарак. Свой так званы перадуборачны марафон распачалі з адкрытага акцыянернага таварыства “Новае жыццё” — пераможцы леташняга раённага спаборніцтва за дасягненне высокіх паказчыкаў на ўборцы ўраджаю збожжавых і зернебабовых культур сярод сельгас-арганізацый першай групы, якія забяспечылі найвышэйшыя паказчыкі тэмпаў росту валавога збору зерня да сярэдняга ўзроўню папярэдніх трох гадоў з улікам яго вытворчасці на адзін бала-гектар пасяўной плошчы. Нагадаю,  што рост валавога збору зерня да сярэдняга ўзроўню трох гадоў дасягнуў у “Новым жыцці” 140,4 %. Выхад збожжа на 1 бала-гектар быў у гэтай гаспадарцы таксама самы высокі ў раёне — 239,5 кг.

Нядаўна ў “Новым жыцці” адбылася прыёмка камбайнаў. Камісія дала станоўчую ацэнку падрыхтоўцы іх да сезону. Машыны адрамантаваны, зроблена тэхабслугоўванне, герметызацыя.

— Адзінае, што нам засталося, — гаворыць галоўны інжынер гаспадаркі Юрый Яраш, — заправіць фрыонам кандыцыянеры. Яны ўстаноўлены на ўсіх камбайнах. Гэта — абавязковая ўмова, каб камбайнерам было камфортна працаваць у спёку. На бягучым тыдні пытанне гэтае вырашаем.

На ўборцы збожжавых у “Новым жыцці” будзе працаваць дзевяць камбайнаў. Два з іх — “Лексіён-580” і “Джон Дзір 9640”, адзін — “Дон-1500”, астатнія — айчынныя “КЗС-1218” і “КЗС-10К”. З восені машыны агледзелі, былі складзены дэфектовачныя ведамасці, выбраны аптымальныя пастаўшчыкі запчастак. І камбайнеры ў чэрвені закончылі рамонт. Асабліва складана давялося гаспадарам “Лексіёна-580” Георгію Антановічу і “КЗС-1218” Віктару Карачуну, якія працавалі восенню яшчэ і на ўборцы кукурузы на зерне. Давялося перабіраць практычна ўвесь камбайн. Пільнай увагі патрабавалі ў кожным бічы, паскаральны барабан, рашотны стан і грохат. Добра папрацавалі на рамонце таксама Фёдар Кандрацюк (камбайн “Дон-1500Б”) і малады камбайнер Міхаіл Бяганскі (“КЗС-10 К”). Механізатары кожны сам “лячыў” сваю машыну, толькі пры неабходнасці на выручку прыходзіў зваршчык Сяргей Пятровіч, ды час ад часу патрабаваліся такарныя работы.

На адвозку збожжа ад камбайнаў плануюць занарадзіць дзевяць аўтамашын “МАЗ” і адзін трактар з прычэпам.

Гатова да сезону і сушыльная гаспадарка. Восьмы сезон будзе працаваць “ЗСК-40” і 29-ы сезон — “М-819”. Усё адрамантавана, апрабавана. Не першы год будуць абслугоўваць сушылкі аператары Аляксандр Карачун, Аляксандр Гуліцкі, Рыгор Андросік і Уладзімір Сташынскі.

Хлебаробам ААТ “Новае жыццё” трэба будзе ўбраць ура-джай азімай пшаніцы з плошчы 480 гектараў, азімага трыцікале — з 570 га, ячменю — з 450 га, зернебабовых (ячмень з гарохам) — са 150 га, кукурузы на зерне — з 350 гектараў.

— Жніво чакае няпростае, — падзяліўся з карэспандэнтам “НН” галоўны аграном гаспадаркі Міхаіл Канановіч. — Ячмень у многіх месцах ветрам паклала. Камбайны будуць працаваць са сцеблапад’ёмнікамі. Давядзецца манеўраваць, ісці з заходам, каб падняць палегліцу, убраць усё якасна.

Рэдка бывае, што надвор’е не ставіць нейкіх перашкод, не стварае цяжкасцей. Часцей за ўсё яно вельмі строга экзаменуе механізатараў, спецыялістаў, усіх       удзельнікаў жніва. Але хлебаробы з гонарам вытрымліваюць гэты экзамен. Будзем верыць, што і сёлета вытрымаюць яго на “выдатна”.

 Тамара ПРАЛЬ-ГУЛЬ.

 


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.