Прыгожа. Зручна. Перспектыўна

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Традыцыйную чырвоную стужку пераразаюць  старшыня Нясвіжскага райвыканкама Іван Крупко, начальнік аўтастанцыі Ганна Кобусь і першы намеснік старшыні Мінаблвыканкама Ігар Макар

Традыцыйную чырвоную стужку пераразаюць старшыня Нясвіжскага райвыканкама Іван Крупко, начальнік аўтастанцыі Ганна Кобусь і першы намеснік старшыні Мінаблвыканкама Ігар Макар

Святкаванне Дня Незалежнасці пачалося ў Нясвіжы са знакавай падзеі — адкрыцця абноўленай аўтастанцыі.  Па прагнозах транспартнікаў, ёю штодзень будзе карыстацца каля тысячы чалавек. Для іх камфорту праекціроўшчыкі і будаўнікі прадугледзелі ўсё неабходнае: зручныя месцы для чакання, аптэку, утульнае кафэ, блок для маці і дзіцяці, абсталяваны па сучасных па-трабаваннях. У будынку аўта-станцыі адкрыты таксама магазін бытавой тэхнікі             “Медыя-маркет”, у якім можна знайсці амаль усё неабходнае — ад электрачайніка да  ноўтбука.

Яшчэ адна навінка абноўленага аб’екта — электроннае табло, на якім кожны можа ўбачыць інфармацыю пра час і платформу адпраўлення патрэбнага аўтобуса, а таксама пра колькасць свабодных месцаў. Увогуле ж з Няс-віжа будзе адпраўляцца да 78 рэйсаў па раёне і да 10 — міжгародніх. Білетныя касы цяпер абсталяваны спецыяльнай камп’ютарнай сістэмай, пры дапамозе якой можна не толькі адразу купіць білет, але і забраніраваць яго на патрэбны дзень. Намнога лепшымі сталі і ўмовы для саміх работнікаў аўтастанцыі — для іх абсталяваны каса па прыёме выручкі, кабінет старшага касіра, дыспетчарская і пакой для адпачынку вадзіцеляў.

Сімвалічны ключ ад новага аб’екта начальніку  аўтастанцыі Ганне Кобусь уручыў начальнік  ПМК-217 Валерый Сянькевіч

Сімвалічны ключ ад новага аб’екта начальніку
аўтастанцыі Ганне Кобусь уручыў начальнік
ПМК-217 Валерый Сянькевіч

Дзякуючы дабаўленню да старога аднапавярховага будынка новага двухпавярховага, транспартны аб’ект набыў зусім іншы твар, свой індывідуальны стыль і гарманічна ўпісаўся ў архітэктурны ансамбль горада.

Ва ўрачыстым адкрыцці рэканструяванай аўтастанцыі прымала ўдзел кіраўніцтва  раёна,        а таксама першы намеснік старшыні Мінаблвыканкама Ігар Макар, член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, старшыня СВК «Агракамбінат Сноў» Мікалай Радаман, дэпутат Мінскага абласнога савета дэпутатаў, дырэктар Нясвіжскага хлебазавода Алена Краўчэня, старшыня раённага Савета дэпутатаў Валерый Лазюк, дэлегацыі гарадоў-пабрацімаў з блізкага і дальняга замежжа, кіраўнікі мясцовых прадпрыемстваў.

Першых гасцей у новым кафэ сустракаюць работнікі прыватнага ўнітарнага гандлёвага прадпрыемства “Прыемнага апетыту!” Таццяна Еўтух,  Ірына Якіменка і гаспадар кафэ Сяргей Німера

Першых гасцей у новым кафэ сустракаюць работнікі прыватнага ўнітарнага гандлёвага прадпрыемства “Прыемнага апетыту!” Таццяна Еўтух,
Ірына Якіменка і гаспадар кафэ Сяргей Німера

Пасля першай экскурсіі па аўтастанцыі, якая стала амаль непа-знавальнай для тых, хто памятае яе былы выгляд, старшыня райвыканкама Іван Крупко ў гутарцы з журналістамі адзначыў:

— Неабходнасць узмоцненага развіцця інфраструктуры горада стала асабліва відавочнай пасля заканчэння ў 2012 годзе рэканструкцыі замка Радзівілаў, на ад-крыцці якога прысутнічаў Прэзідэнт нашай краіны. Улічваючы, што наш горад наведвае штогод каля 400 тысяч турыстаў, з якіх многія прыязджаюць менавіта аўтатранспартам, і было зроблена ўсё магчымае, каб наша аўтастанцыя, што вядзе сваю гісторыю з 1963 года, стала сапраўдным “тварам” Нясвіжа, яго візітнай карткай.

На ўрачыстае адкрыццё новай аўтастанцыі сабралася шмат несвіжан і гасцей горада

На ўрачыстае адкрыццё новай аўтастанцыі сабралася шмат несвіжан і гасцей горада

Увогуле ж урачыстае адкрыццё новых аб’ектаў на свята Незалежнасці ўжо стала ў нас добрай традыцыяй: раней у гэты дзень былі адкрытыя гарадскі маладзёжны цэнтр і фантан, і вось сёлета — рэканструяваная аўтастанцыя.

Кіраўнік раёна таксама асобна спыніўся на тым, што ўлада разам з прыватным бізнесам і надалей будзе рабіць усё магчымае, каб гарадская інфраструктура паспяхова развівалася: так, за апошнія гады ў Нясвіжы створана 16 кропак грамадскага харчавання, вырашаецца пытанне са стаянкамі і прыпынкамі для транспарту, ідзе рэканструкцыя дарог, будуецца дзве камфартабельныя гасцініцы на 42 і 100 месцаў, якія плануецца ўвесці ў дзеянне ў наступным годзе.

Першая экскурсія па новай аўтастанцыі для пачэсных гасцей урачыстага мерапрыемства

Першая экскурсія па новай аўтастанцыі для пачэсных гасцей урачыстага мерапрыемства

Усё гэта робіцца для таго, каб турысты маглі затрымлівацца ў нашым горадзе на 2-3 дні, забіраючы з сабою самыя лепшыя ўспаміны.

Пасля ўрачыстага адкрыцця аўтастанцыі свята, прысвечанае Дню Незалежнасці Рэспублікі Беларусь, прадоўжылася на Ратушнай плошчы.

Момант урачыстага адкрыцця — флэш-моб,  падрыхтаваны харэаграфічным калектывам раённага цэнтра культуры “Арыён” (кіраўнік Жанна Галавач)

Момант урачыстага адкрыцця — флэш-моб,
падрыхтаваны харэаграфічным калектывам раённага цэнтра культуры “Арыён” (кіраўнік Жанна Галавач)

(Працяг тэмы — у наступным нумары “НН”). 

Соф,я ЛЮБАНЕЦ.

Фота Дзмітрыя ЯШЧАНКІ.


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.