Трапічная прыгажуня

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

орхидеяjpg

Усё часцей у нашых кватэрах побач з прывычнымі пеларгоняй, фікусам, альясам пасяляецца прыгожая трапічная расліна — архідэя. Наогул, у свеце існуе не менш за 25 тысяч яе відаў. На Зямлі архідэі жывуць з самых старажытных часоў — яны з’явіліся не меней за 70 мільёнаў гадоў таму. Іх радзіма — трапічныя лясы Азіі, Цэнтральнай і Паўднёвай Амерыкі. У якасці пакаёвых культывуюць мініяцюрныя віды.

Субстрат для архідэй абавязкова павінен адпавядаць двум патрабаванням: паветрапранікальнасць і гіграскапічнасць. Іх каранёвай сістэме патрэбна пастаяннае праветрыванне. Глеба павінна быць рыхлай і добра прапускаць ваду. Арганічны субстрат утвараюць кара хвоі і верхавы торф, да іх можна дадаць драўняны вугаль, какосавыя валокны, мох сфагнум, пясок, керамзіт. Часам выкарыстоўваюць неарганічныя матэрыялы: пенапласт, мінвату, розныя сінтэтычныя матэрыялы губчатай структуры. Іх перавага — не гніюць, не падвяргаюцца бактэрыяльным захворванням.

У крамах цяпер прадаецца шмат разнастайных гаршкоў для архідэй, можна падабраць па густу. Галоўнае, сачыце, каб карані расліны маглі дыхаць і не абязводжваліся. Не спяшайцеся перасаджваць архідэі, якія цвітуць. Не трэба іх трывожыць у гэты час. Перасадзіце, калі адцвітуць.

Архідэя любіць яркае святло, але без прамых сонечных праменняў. Таму ставіць іх лепш на вокны, што выходзяць на ўсход. Калі вокны выходзяць на поў-дзень, прыцяняйце расліны.

Паліваюць архідэю метадам акунання. Гаршчок з раслінай ставіцца ў ёмістасць з вадой, вада павінна быць 1 см ад краю. Пры гэтым субстрат змочваецца па ўсёй вышыні. Карані пасля паліву робяцца зялёнымі. Вада для паліву павінна мець каля 30 градусаў. Пасля яго лішкам вады даюць сцячы.

Калі кветкі знахо-дзяцца ў стадыі бурнага росту, яны маюць патрэбу ў вялікім аб’ёме вады. Толькі трэба рабіць перапынкі ў 2-3 дні, каб карані трошкі падсохлі і падыхалі паветрам. Зразумела, што ваду выкарыстоўваюць адстаяную не меней сутак. Яшчэ лепш, калі яе перад гэтым прапусціць праз бытавы фільтр.

Рэгулярна падкормлівайце архідэі вадкімі падкормкамі. Варта набыць вадкае комплекснае ўгнаенне “Кветкавае шчасце” з мікраэлементамі для многіх відаў архідэй — фаленопсіса, катлеі, цыбідыума, мільтаніопсіса, дэндрабілума, пафіапедылума. Яно ўтрымлівае (разам з азотам, фосфарам, каліем) серу, жалеза, марганец, медзь, цынк, бор, малібдэн і кобальт. Пачынаць падкормкі трэба не раней, чым праз 10-14 дзён пасля перасадкі. У час цвіцення — 1 раз у 14 дзён. У астатні час — раз у месяц — 10 мл угнаення разводзяць у 1 л вады. Лепшы час для падкормкі — ра-ніца.

Зімой рэжым паліву рэзка мяняецца. Некаторыя віды архідэй (катлея, брас) наогул не маюць патрэбы ў ім. Лудызіі, напрыклад, патрабуецца ўвільгатненне раз у месяц. А вось фаленопсісы любяць пастаянна і раўнамерна ўвільготненую глебу на працягу ўсяго года. Не забывайцеся апырскваць расліны, асабліва зімой, калі паветра ў кватэры вельмі сухое.

Пры правільным доглядзе архідэя будзе песціць вашы вочы сваёй незвычайнай прыгажосцю.

“НН”.


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.