“Тут бацькоўскі наш кут, тут працуе наш люд…”

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Вяскоўцаў сардэчна вітае  дырэктар ААТ «Грыцкевічы»  Яўген Уладзіміравіч Здановіч

Вяскоўцаў сардэчна вітае
дырэктар ААТ «Грыцкевічы»
Яўген Уладзіміравіч Здановіч

Ёсць у Сноўскім сельскім Савеце вёска Мацылёўшчына.  Звесткі пра час яе ўзнікнення не захаваліся, але вядома, што ў 1870 годзе вёска ўваходзіла ў склад Сноўскай воласці Навагрудскага павета, пражывала ў ёй 92 душы мужчынскага полу. У 1883 г. у вёсцы было 18 асад. У 1887 г. — 26 двароў, 204 жыхары, хлебазапасны магазін. У 1909 г. — 30 двароў, 311 жыхароў. У 1921 — 39 гг. — у складзе Польшчы, у Сноўскай гміне Нясвіжскага павета. З 1939 г. — у БССР, з 15.01. 1940 г. — у Нясвіжскім  раёне Баранавіцкай вобласці, з 8.01. 1954 г. — у Мінскай вобласці. У 1940 г. тут было 84 двары, 264 жыхары. У 1949 г. у вёсцы быў створаны калгас імя К. Маркса, які ў 1951 г. увайшоў ва ўзбуйнены калгас “Беларусь” з цэнтрам у в. Грыцкевічы (цяпер гэта адкрытае акцыянернае таварыства “Грыцкевічы”). На 1.01. 2001 г. у вёсцы было 45 двароў,  100 жыхароў. Магазін, жывёлагадоўчая ферма. На могілках знаходзіцца Мікалаеўская царква, архітэктурны помнік народнага драўлянага дойлідства. (Паводле кнігі “Памяць”. Нясвіжскі раён”).

Зараз у Мацылёўшчыне пражываюць 77 чалавек, з іх 24 — дзеці да 16-і гадоў, 37 — працаздольнага  ўзросту, 16 — пенсіянеры.

Юбіляркі Галіна Уладзіміраўна Вярбіцкая  і Іраіда Мікалаеўна Лушкевіч прымаюць  віншаванні і падарункі ад старшыні прафкама Алены Аляксееўны Леўшык

Юбіляркі Галіна Уладзіміраўна Вярбіцкая
і Іраіда Мікалаеўна Лушкевіч прымаюць
віншаванні і падарункі ад старшыні прафкама Алены Аляксееўны Леўшык

Работнікі Сноўскага сельвыканкама, ААТ “Грыцкевічы”,  Грыцкевіцкага СДК арганізавалі для іх свята вёскі. Сяляне са-браліся на пляцоўцы каля магазіна. У іх адрас было сказана шмат цёплых слоў, прагучала шмат добрых песень. Павіншавалі вяскоўцаў са святам, падзякавалі ім за шчырую, самаадданую працу дырэктар ААТ “Грыцкевічы” Яўген Здановіч і старшыня Сноўскага сельвыканкама Галіна Карпей. Усім, каго ўшаноўвалі ў гэты дзень, сувеніры і падарункі ўручала спецыяліст па ідэалагічнай рабоце, старшыня прафкама акцыянернага таварыства Алена Леўшык. Закупілі падарункі за кошт сельгаспрадпрыемства і прафсаюзнай арганізацыі. Ушанаванне лепшых людзей вёскі вядучыя  Людміла Гадун і Іна Болтуць пачалі, назваўшы доўгажыхароў сясцёр Марыю Архіпаўну Плотка і Надзею Архіпаўну Лушкевіч. Старэйшая, Марыя, нарадзілася ў 1922 годзе, На-дзея — у 1927-м. Сям’я жыла бедна, маці адна гадавала дачок. Таму дзяўчынкам з маленства даводзілася зарабляць сабе  на хлеб, працуючы ў мясцовых паноў. Калі выраслі, абе-дзве выйшлі замуж за мясцовых хлопцаў. Марыя — за Паўла Плотку, які  працаваў млынаром. У іх з Паўлам Адамавічам нарадзіліся сямёра дзяцей. На жаль, у жывых засталіся толькі двое — Соф’я і Аляксандр. Дарэчы, цяпер Марыя Архіпаўна з-за шаноўнага ўзросту не можа быць адна і знахо-дзіцца ў дачкі. Яна заслужыла клопат, увагу і павагу, бо ўсё жыццё паказвала прыклад працавітасці ў полі і на прысядзібным участку, неаднаразова  ў калгасе яе адзначалі ганаровымі граматамі.

Лёс Надзеі Архіпаўны мала чым адрозніваецца ад лёсу сястры. Таксама працавала на паляводстве, атрымлівала ўзнагароды. Муж — Віктар Юльянавіч Лушкевіч — быў брыгадзірам. Яны выгадавалі траіх дачок: Веру, Любоў і Лідзію. Надзея Архіпаўна прысутнічала на свяце вёскі, і для яе прагучала прыгожая песня.

Цацку ў падарунак маленькаму Сямёну Лосю  прымае яго маладая бабуля Людміла Віктараўна Плотка. Мама Анастасія ў гэты час укладвала сыночка спаць

Цацку ў падарунак маленькаму Сямёну Лосю
прымае яго маладая бабуля Людміла Віктараўна Плотка. Мама Анастасія ў гэты час укладвала сыночка спаць

Беражліва захоўваюць у вёсцы памяць пра ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны, якія перамаглі ворага, вярнуліся дамоў і аднаўлялі разбураную гаспадарку. Яны, на жаль, пайшлі з жыцця, а імёны прагучалі на свяце. Гэта — Аляксандр Вікенцьевіч  Лушкевіч, Іосіф Іосіфавіч Лукашэвіч, Міхаіл Давыдавіч Наполеў, Іосіф Іванавіч Пятроўскі, Іван Ігнацьевіч Пятроўскі, Васіль Мікалаевіч Пятроўскі, Уладзімір Флор’евіч Пятроўскі, Канстанцін Фадзеевіч Плотка, Аляксандр  Пятровіч Булдык, Антон Вікенцьевіч Грыц, Іван Рыгоравіч Еўшаль.

Многа і цяжка працавалі  ў жывёлагадоўлі прадстаўнікі старэйшага пакалення, калі ўсё на ферме выконвалася ўручную. Але людзі стараліся, каб былі надоі і прывагі. Вядучыя назвалі Зінаіду Пятроўну Хартонік, Валянціну Іванаўну Корневу, Кацярыну Сямёнаўну Акімаву, Марыю Пятроўну Пятроўскую, Валянціну Сямёнаўну Наполеву, Мікалая Васільевіча Рыштоўскага, Антона Аляксандравіча Хартоніка. Іх ужо няма побач, але тое, што яны зрабілі для свайго калгаса, зараз шануюць і памнажаюць пераемнікі.

Шматдзетная сям,я Алены Анатольеўны  і Дзмітрыя  Андрэевіча Антановіч. Сын Жэня закончыў сёлета 9 класаў. Каля бацькоў стаяць дачушкі Алеся і Ангеліна  (злева — іх сяброўка Каця Гаспадарык).  Не хапае на гэтым здымку старэйшага сына Аляксея,  які набывае прафесію трактарыста-машыніста  і праходзіць зараз практыку ў гаспадарцы,  і старэйшай дачкі Кацярыны, якая ўжо мае сваю сям,ю

Шматдзетная сям,я Алены Анатольеўны і Дзмітрыя Андрэевіча Антановіч. Сын Жэня закончыў сёлета 9 класаў. Каля бацькоў стаяць дачушкі Алеся і Ангеліна (злева — іх сяброўка Каця Гаспадарык). Не хапае на гэтым здымку старэйшага сына Аляксея, які набывае прафесію трактарыста-машыніста і праходзіць зараз практыку ў гаспадарцы, і старэйшай дачкі Кацярыны, якая ўжо мае сваю сям,ю

Арганізатары мерапрыемства сардэчна павіталі былых даярак Зінаіду Мікалаеўну Плотка, Алену Іванаўну Круглік і Людмілу Барысаўну Яршову, якія знаходзяцца на заслужаным адпачынку.

Успомнілі вядучыя і жанчын-паляводак, што шмат сіл некалі аддалі роднай зямлі: палолі буракі, церабілі, рассцілалі лён і падымалі трасту, выконвалі  шмат іншай рознай работы. На жаль, пайшлі з жыцця Ніна Васільеўна Пятроўская, Наталля Мікалаеўна Мядзведская, Ніна Антонаўна Рыштоўская, Ефрасіння Якаўлеўна Булатая, Лідзія Васільеўна Карповіч.

А музычнае прывітанне прагучала для ветэранаў калгаснай вытворчасці Іраіды  Мікалаеўны Лушкевіч, Соф’і Уладзіміраўны Плотка, Надзеі Архіпаўны  Лушкевіч і Марыі Архіпаўны Плотка.

Усё жыццё прафесіі механізатара  аддалі ў свой час Мікалай Рыгоравіч Плотка, Антон Аркадзьевіч Плотка, Уладзімір Іванавіч Булаты, Вячаслаў Антонавіч Плотка, Мікалай Іванавіч Карпей, Віктар Міхайлавіч Наполеў, прафесіі газаэлектразваршчыка — Мікалай Іванавіч  Лушкевіч, прафесіі каваля — Мікалай Міхайлавіч Рыштоўскі. Яны паказвалі прыклады майстэрства і адданасці калгасу, былі добрымі настаўнікамі моладзі. Праўда, ужо — былі. На заслужаным адпачынку знаходзіцца былы механізатар Аляксандр Паўлавіч Мядзведскі.

8BBC6008-8E9A-4D5E-8F92-1D1C0195B31F

75E8C079-38DF-4319-A388-FB57FD48DF37

На свята прыехалі і з суседніх  вёсак. Было шмат дзяцей

На свята прыехалі і з суседніх
вёсак. Было шмат дзяцей

Сёння новае пакаленне прыйшло на змену  старэйшаму. Кожная галіна гаспадаркі — ААТ “Грыцкевічы” — папоўнілася маладымі  работнікамі. Высокімі паказчыкамі  ў працы радуюць аператары машыннага даення кароў сёстры Таццяна Віктараўна Гусева і Людміла Віктараўна  Плотка, Алена  Віктараўна Нагорная, а таксама  Алена Анатольеўна Антановіч, Святлана Якаўлеўна Карпач. Маладым спецыялістам прыехаў у гаспадарку Дзяніс  Генадзьевіч Сергіеня. Ён працуе галоўным  ветэрынарным урачом, а ў свой час за-кончыў  Грыцкевіцкую СШ.

Добрасумленныя адносіны да сваіх абавязкаў, шчырая   любоў да роднай зямлі дапамагаюць вяскоўцам рабіць яе яшчэ больш прыгожай. Напэўна, кожнаму, хто ідзе ці едзе  міма сядзібы Галіны Уладзіміраўны Вярбіц-кай, кідаецца ў вочы агародчык, упрыгожаны  рознакаляровай палітрай кветак і кустарнікаў. А двор — чысты, утульны, і гаспадыня сустракае ветлівая, гасцінная.

Ушанавалі на свяце і шматдзетныя сем’і. Іх у Мацылёўшчыне чатыры: Алены Анатольеўны і Дзмітрыя Андрэевіча Антановіч, Алены  Віктараўны  і Сяргея Міхайлавіча  Нагорных, Наталлі Мікалаеўны Азаравай, Алены Валер’еўны  Грушко.

Шматдзетная мама  Алена Віктараўна Нагорная  выхоўвае з мужам  шасцёра дзяцей

Шматдзетная мама
Алена Віктараўна Нагорная
выхоўвае з мужам
шасцёра дзяцей

З 70-годдзем з дня нараджэння  прымалі ў гэты дзень віншаванні Галіна Уладзіміраўна Вярбіцкая і Іраіда Мікалаеўна Лушкевіч. Дарэчы, Галіна Уладзіміраўна нарадзілася 9 мая 1945 года. Прывіталі і маленькага жыхара вёскі  — Сямёна Лося, які нарадзіўся 27 студзеня 2015 года.

Увагу прысутных прыцягнула  выстава цудоўных, прыгожых работ мясцовых майстроў. Вязаннем і вышываннем захапляецца Соф’я  Канстанцінаўна Карпей. Прыгожыя тканыя рэчы захоўвае Іраіда Мікалаеўна Лушкевіч. У іх вырабах увасоблены ўласныя захапленні, багатая фантазія. “Прыгожа і індывідуальна”, — так  характарызуюць творчасць жанчын усе, хто    бачыў іх вырабы.

Падарунак — для рукадзельніцы Соф,і Канстанцінаўны Карпей

Падарунак — для рукадзельніцы Соф,і Канстанцінаўны Карпей

Алена Анатольеўна Антановіч — не толькі добрая працаўніца і клапатлівая жонка і маці пяцярых дзяцей. Яна яшчэ і ўмелая гаспадыня, кулінарка. Прадстаўленая на выставе смачная і прыгожая выпечка — справа яе залатых рук.

Для ўдзельнікаў свята, гледачоў і ўсіх жыхароў Мацылёўшчыны ў гэты дзень выступалі артысты Грыцкевіцкага сельскага дома культуры.

Са словамі ўдзячнасці ў адказ за цудоўнае свята выступіла дачніца Алена Аляксеенка, якая жыве летам у бацькоўскай хаце.

Пад знакам падзякі і павагі людзям, якія застаюцца вернымі  сваёй беларускай зямлі, яе вёсцы, якія сёння ствараюць на-дзейны падмурак будучыні, прайшло гэтае свята.

Тамара ПРАЛЬ-ГУЛЬ.

Фота Галіны КАРПЕЙ.

 

 


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.