“Васільковая спадчына”

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

IMG_0049

“Ад прадзедаў  спакон вякоў

Нам засталася  спадчына;

Паміж сваіх і чужакоў

Яна нам ласкай  матчынай.

Жыве з ёй дум  маіх сям’я

І сніць з ёй сны  нязводныя…

Завецца ж  спадчына мая

Ўсяго Старонкай  Роднаю…”

Я пачала сваю заметку ўрыўкам верша “Спадчына” беларускага народнага паэта Янкі Купалы. Старонка родная — сінявокая Беларусь. Каб добра ведаць яе, патрэбна зазірнуць у гістарычнае мінулае, вывучаць яе культуру, побыт, уявіць, як жылі нашы дзяды і прадзеды. Каб любіць сваю родную старонку, трэба заўсёды памятаць, што мы — беларусы, што жывём на зямлі беларускай, якая корміць, поіць і апранае, суцяшае і аберагае ў час нягод, а калі праб’е апошняя хвіліна, прыме ў абдымкі свае, дасць нам вечны прытулак ва ўлонні сваім.

Такімі словамі пачалося края-знаўчае падарожжа “Сем цудаў нашага музея” ва Ужанкаўскай сельскай бібліятэцы.

Наш невялікі этнаграфічны музей адчыніўся нядаўна, ён пастаянна папаўняецца новымі экспанатамі, дзякуючы людзям, неабыякавым да культуры і гісторыі свайго краю.

Дзеці падчас мерапрыемства пазнаёміліся з прадметамі хатняга ўжытку, з прыладамі працы ў полі, у лузе, з прыладамі працы гаспадара, гаспадыні, іх адзеннем, з народнай творчасцю: вышыўкамі, ткацтвам, вязаннем. З вуснаў Мікіты і Настасіі Дрык, Вольгі Юшынай, Настасіі Глобаж і Таццяны Жук прагучалі вершы Янкі Купалы “Спадчына” і “Алеся”, Якуба Коласа “Жняя”,  Ларысы Геніюш “Мой лён і сны”, Максіма Багдановіча “Ад родных ніў, ад роднай хаты…”

Каб захаваць гісторыю бібліятэчнай справы, мы правялі вялікую даследчую работу, вынікам якой стала напісанне летапісу вёскі, што і падштурхнула да стварэння музейнага куточка “Ва-сільковая спадчына”. У сувязі з 70-годдзем вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў летась аформлены альбом “Вы сквозь огонь победу принесли”, прысвечаны воінам — жыхарам вёскі Ужанка, якія прапалі без вестак, загінулі на вайне.

Краязнаўчы фонд бібліятэкі знаходзіцца ў адкрытым доступе. Аформлена пастаянна дзеючая кніжная выстава “Зямля бацькоў нашых”, якая складаецца з падраздзелаў: “Гістарычная спадчына Міншчыны”, “Нясвіжчына — жамчужына стагоддзяў”. Побач з кнігамі размешчаны альбомы “Летапіс бібліятэкі”, “Знакамітыя людзі нашага сяла”.

Выхоўваць у грамадзян жаданне глыбей і рознабакова спазнаваць гісторыю свайго краю, культуру, навакольную прыроду, развіваць пачуццё патрыятызму і нацыянальнага гонару на аснове любові да родных мясцін — адна з задач работы Ужанкаўскай сельскай бібліятэкі.

Сваю спадчыну мы павінны ведаць і перадаць будучаму пакаленню. У гэтым кантэксце праводзім вялікую работу сумесна з СДК па зберажэнні і ўкараненні нацыянальных свят. Менавіта з мэтай адраджэння і вяртання ў жыццё духоўных каштоўнасцей штогод святкуем Каляды і Купалле.

Людміла ГУЛЕНКА,

бібліятэкар Ужанкаўскай сельскай бібліятэкі.


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.