Віншуем пераможцаў!

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Фота 1

Фота 1

На мінулым тыдні ва ўрачыстай абстаноўцы адбылося ўручэнне ўзнагарод пераможцам раённага конкурсу “Каб памяталі…”

Нагадаем, што раённы конкурс на лепшы літаратурны твор, эсэ, сачыненне, прэзентацыю, відэасюжэт, прысвечаныя Вялікай Айчыннай вайне, ветэранам Вялікай Айчыннай вайны, працаўнікам тылу, дзецям вайны, праводзіўся ў рамках мерапрыемстваў, прысвечаных 70-годдзю Перамогі над нямецка-фашысцкімі захопнікамі.

Да ўдзелу ў конкурсе запрашаліся ўсе жадаючыя — старшакласнікі, навучэнцы прафесійна-тэхнічных устаноў, каледжаў, студэнты ВНУ, рабочая моладзь, педагогі,  дзеячы  мастацтва, навукі, прадстаўнікі старэйшага пакалення.

Фота 2

Фота 2

Конкурсныя творы прымаліся з 1 лютага да 1 ліпеня 2015 года.

Арганізатарам конкурсу выступіла Нясвіжская цэнтральная раённая бібліятэка.

У гэты дзень  былі ўзнагаро-джаны чатыры чалавекі, двое з якіх маюць непасрэднае дачыненне да раённай газеты “Няс-віжскія навіны”. За перамогу ў  раённым конкурсе была ўзнагароджана намеснік галоўнага рэдактара Соф’я Любанец, а за ўдзел у  раённым конкурсе на лепшы літаратурны твор,  прысвечаны падзеям Вялікай Айчыннай вайны “Каб памяталі…”, —  былая супрацоўніца рэдакцыі, цяпер актыўны пазаштатны аўтар Раіса Хвір.

Таксама Ганаровымі граматамі дзяржаўнай установы “Нясвіжская цэнтральная раённая бібліятэка” былі адзначаны Барыс Вятлугін і Вольга Жэрка.

Віншуем пераможцаў!

Узнагароды і падарункі Соф’і Любанец (здымак 1) і Раісе Хвір (здымак 2) уручыла выконваючая на той час абавязкі дырэктара Нясвіжскай цэнтральнай раённай бібліятэкі імя Паўлюка Пранузы Наталля Мірановіч.

Дзмітрый ЯШЧАНКА.


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.