«Вялікай перамозе прысвячаем»

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Тэатралізаваная пастаноўка на песню П. Аеданіцкага “Даваенны вальс”  з удзелам артыстаў балета, хору, міманса і сцэнічнага аркестра

Тэатралізаваная пастаноўка на песню П. Аеданіцкага “Даваенны вальс”
з удзелам артыстаў балета, хору, міманса і сцэнічнага аркестра

З 26 па 28 чэрвеня ў Нясвіжы ў шосты раз прайшлі «Вечары Вялікага тэатра ў замку Радзівілаў».

Яркім  акордам музычнага свята  стаў грандыёзны канцэрт “Вялікай перамозе прысвячаем”. Ён працягнуў творчы марафон Вялікага тэатра Беларусі да 70-годдзя Перамогі, на якім у маі мінскай публіцы ўжо  былі прадстаўлены выстава, якая расказвае аб ваенных старонках жыцця тэатра, і канцэртная праграма «Лісты з фронту», таксама прымеркаваная да Дня Перамогі.

28 чэрвеня ў Нясвіжы ў выкананні зорак Вялікага тэатра Беларусі гучалі лепшыя песні ваенных і пасляваенных гадоў, даўно і моцна любімыя слухачамі, пра веру і надзею, гераізм і ахвярнасць, мужнасць і патрыятызм.

Перад пачаткам канцэрта гледачоў  сустракаў “ваенны” аркестр у складзе  музыкантаў аркестра тэатра

Перад пачаткам канцэрта гледачоў
сустракаў “ваенны” аркестр у складзе
музыкантаў аркестра тэатра

Славутую  “Цёмную ноч”  М. Багаслоўскага  на словы В. Агатава  спявае народны  артыст Беларусі Уладзімір Пятроў.  Сола на гітары —  лаўрэат  міжнародных  конкурсаў  Віталь  Дубовік

Славутую “Цёмную ноч”
М. Багаслоўскага на словы В. Агатава
спявае народны артыст Беларусі Уладзімір Пятроў.
Сола на гітары — лаўрэат міжнародных
конкурсаў Віталь Дубовік

Летні чэрвеньскі вечар. Да адказу запоўнены гледачамі ўнутраны двор замка Радзівілаў. Дырыжор займае сваё месца, і на сцэне, пад гадзіннікам, які паказвае чатыры гадзіны раніцы — час пачатку вайны — разгортваецца дзея за    дзеяй.

У агульную канву амаль трохгадзіннага музычнага відовішча былі так тонка ўплецены нумары з класічных балетаў, што песні, танец і вершы, якімі злучаліся нумары, не толькі не губляліся адно ў другім, але і набывалі нечаканае, арыгінальнае гучанне, ззялі новымі гранямі.

Сярод гледачоў —  дырэктар Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета Рэспублікі Беларусь Уладзімір Грыдзюшка (злева) і беларускі пісьменнік,  публіцыст, Ганаровы грамадзянін горада Нясвіжа  Анатоль Бутэвіч (справа)

Сярод гледачоў — дырэктар Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета Рэспублікі Беларусь Уладзімір Грыдзюшка (злева) і беларускі пісьменнік,
публіцыст, Ганаровы грамадзянін горада Нясвіжа
Анатоль Бутэвіч (справа)

Сцэна з балета А. Пятрова “Стварэнне свету”

Сцэна з балета А. Пятрова “Стварэнне свету”

Славутыя “Утомленное солнце”, “Священная война”, “Прощание славянки”, “Темная ночь” , “Синий платочек” і многія другія песенныя шэдэўры  так гарманічна перамяжаліся і спалучаліся то з вальсам з пяшчотнай “Шапеніяны”, то са сцэнай з  загадкавага “Стварэння свету” А. Пятрова, то з экспрэсіўна-напружаным “Балеро” М. Равэля, то з заліхвацкім гапаком з балета “Тарас Бульба” В. Салаўёва-Сядога, што тысяча з лішкам гледачоў у двары старадаўняга замка замірала ў адзіным здзіўленні, захапленні і мностве іншых пачуццяў, якім часам нават цяжка даць назву — настолькі рэдкія яны ў звычайным, паўсядзённым жыцці.

Заслужаныя артысты Рэспублікі Беларусь Ірына і Алег Яромкіны падарылі гледачам вальс №7 з балета “Шапеніяна”

Заслужаныя артысты Рэспублікі Беларусь Ірына і Алег Яромкіны падарылі гледачам вальс №7 з балета “Шапеніяна”

Артыстам Вялікага тэатра оперы і балета Беларусі ўдалося вырашыць сродкамі падуладнага ім мастацтва праз адзін і той жа канцэрт некалькі складаных задач: аддаць даніну павагі і памяці тым, хто заваяваў для нас сённяшняе мірнае жыццё, паказаць агіднасць і трагізм вайны як разбуральнай з’явы і праславіць мір, прыгажосць і радасць жыцця, якія, як паветра, патрэбны чалавеку — чалавеку разумнаму, чалавеку-творцу.

Адажыо з балета “Спартак” выконваюць  народная артыстка Беларусі  Людміла Кудраўцава і заслужаны артыст  Беларусі Антон Краўчанка

Адажыо з балета “Спартак” выконваюць
народная артыстка Беларусі
Людміла Кудраўцава і заслужаны артыст
Беларусі Антон Краўчанка

Балет-прысвячэнне М. Равэля “Балеро”  ў адным дзеянні выканалі заслужаныя артысты  Рэспублікі Беларусь Марына Вежнавец  і Антон Краўчанка, артысты балета тэатра

Балет-прысвячэнне М. Равэля “Балеро”
ў адным дзеянні выканалі заслужаныя артысты
Рэспублікі Беларусь Марына Вежнавец
і Антон Краўчанка, артысты балета тэатра

Завяршыўся грандыёз-ны канцэрт “Вялікай   перамозе прысвячаем” двума  песеннымі творамі, якія інакш як “фундаментальныя”, не назавеш: гэта “Паклонімся вялікім тым гадам” на музыку Пахмутавай і “Дзень Перамогі” Тухманава. На перадапошняй песні зала пачала ўставаць, а апошнюю ўжо поў-насцю слухала стоячы, аддаючы даніну павагі ўсім тым, “кого нам забывать нельзя” і дзякуючы шчодрымі авацыямі артыстам, якія стварылі такое незабыўнае відовішча для несвіжан і гасцей нашага                горада.

Соф’я ЛЮБАНЕЦ.

Фота Іны ВАСІЛЕВІЧ.


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.